Дудзіцкая воласць
Ду́дзіцкая во́ласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала з 1860-х гадоў да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка Дудзічы.
Дудзіцкая воласць | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1860-я |
Дата скасавання | 17 ліпеня 1924 |
Гісторыя
правіцьДудзіцкая воласць утворана ў 1860-х гадах. У 1880-х гадах уключала 9 сельскіх грамад (Азярычынскае, Бахаравіцкае, Грабеньскае, Дудзіцкае, Кашканскае, Крыстампольскае, Церабельскае, Цяплянскае, Ячанскае), 25 населеных пунктаў (найбуйнейшыя — м. Дудзічы, в. Азярычына, с. Грэбень, с. Асака, Цяпляны, Ячанкі)[1].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Dudzicze; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.
Насельніцтва
правіць- 1880-я гады — 5614 жыхароў
- 1919 год — 9967 жыхароў
Крыніцы
правіць- ↑ Памяць 2003, с. 53.
Літаратура
правіць- Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Ігуменскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 472—473. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.