Адкрыць галоўнае меню

Дудзіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

Ду́дзіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Дудзічы.

Дудзіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дудзічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 779
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 15 студзеня 1996 года ў склад сельсавета з Гарочыцкага сельсавета пералічаны вёскі Буда, Вішар, Смаглаў, Смалянка[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1779 чалавек[2], з іх 93,7 % — беларусы, 3,1 % — рускія[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.