Дукойні
Дуко́йні[1] (трансліт.: Dukojni, руск.: Дукойни) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавета.
Вёска
Дукойні
| ||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання[2], паходзіць ад антрапоніма (імя) з балцка-літоўскай асновай Duk-. Тут жа, каля Ашмянаў, таксама тапонім Дукелі, утвораны ад антрапоніма з той жа асновай. Такім жа чынам, з дапамогай антрапанімічнага суфікса -jn-, утвораная назва Жукойні.
Гісторыя
правіцьДа 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсавета[3], пасля — у склад Жупранскага сельсавета. Да 20 чэрвеня 1988 года вёска ўваходзіла ў склад Палянскага сельсавета[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 113.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дукойні