Дум-ме́тал (ад англ.: metal — ме́тал і англ.: doom — непазбежны рок, фатум, лёс) — паджанр метал музыкі, што ўзнік амаль паралельна з Дэз-дум-метал стылем у 1990 годзе, з апярэджаннем на 2 гады. Распачаты такімі гуртамі як The Gathering (1990), Cathedral (1991), Scepticism (1992). Гістарыяграфія металу адносіць генезіс дум-мета́лу да 80-ых, але павольна-зацяжныя кампазіцыі вядомы з пачатку 70-ых у выкананні гурта Black Sabbath.

дум-метал
Кірунак: метал
Вытокі: хэві-метал(асабліва раннія альбомы Black Sabbath)
Месца і час узнікнення: пачатак-сярэдзіна 1980-х, Еўропа і Паўночная Амерыка
Папулярнасць: Underground
Разнавіднасці
Паджанры: Эпік-дум-метал
Ф’юнерал-дум-метал
Дэт-дум-метал
Блэк-дум-метал
Вытворныя: Стоўнер-метал
Сладж-метал
Дроўн-метал

Асаблівасці

правіць

Музыкі

правіць

Слупамі Дума лічацца Брытанская не святая троіца: Paradise Lost, My Dying Bride, Anathema і сатанінскія скандынавы Tiamat, Theatre of Tragedy разам з Katatoni’яй. У канцы 90-ых амаль усе значныя гурты ад дум-мята́лу перайшлі на мяккі рокавы гук і чыстыя вакалы. Апошнімі гадамі прыкметна тэндэнцыя да «вяртання да каранёў», а таксама пераход да думавага гуку музыкантаў Emperor, Celtic Frost і інш.

Гучанне

правіць

Дум-метал спалучае меладызм у музыцы і запаволенасць тэмпу, 8 і 3 дольныя памеры, нізкае гучанне голасу, гроўлінг, клавішныя і смычковыя інструменты.

Лірыкі

правіць

Аснову лірыкі састаўляе барацьба святла і цемры, жыцця і смерці, Д’ябла і Збавіцеля.

Спасылкі

правіць
  • Doom-metal.com — найбуйнейшы англамоўны сайт, прысвечаны дум-металу