Дунілавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Дуні́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Дунілавічы.

Дунілавіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дунілавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 242
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дунілавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сяргеевіцкага сельсавета, статус цэнтра сельсавета паніжаны да вёскі[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лучайкаўскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Варапаеўскага пассавета перададзены 19 населеных пунктаў (Адамова, Васевічы, Гаўрылавічы, Дашкі, Жылінскія, Зенькава, Карабаніха, Каралі, Карпавічы, Крыўка, Кукішы, Лісіцы, Лучай, Мацуры, Надазер’е, Пухаўка, Равы, Салаўіха і Скварцова)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дунілавіцкага сельсавета 22 населеныя пункты[4]. 27 снежня 1985 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Варапеўскага пассавета перададзены 2 населеныя пункты (Зенькава і Калінаўка)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1242 чалавекі[6], з іх 92,4 % — беларусы, 3,7 % — палякі, 3,0 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 57. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.