Дурэс
Дурэс (алб.: Durrës, Durrësi; грэч. Δυρράχιο) — горад у Албаніі, размешчаны на беразе Адрыятычнага мора. Насельніцтва 246 401 чал.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны грэкамі ў 627 годзе да н.э. Затым пад уладай рымлян. На гэты час прыходзіцца ўзбуйненне і росквіт горада, праз горад праходзяць значныя гандлёвыя шляхі, горад багацее.
Пачынаючы з 5 ст. горад падвяргаецца нападам вестготаў, балгараў, сербаў і іншых народаў. У 1205 годзе адышоў Венецыі, у 1501 годзе заваяваны Асманскай імперыяй, якая трымала ўладу над ім да 1913 года. Пасля стварэння Албаніі горад стаў яе сталіцаю, але не надоўга да 1921 года.
Сёння горад з’яўляецца буйным эканамічным, турыстычным і прамысловым цэнтрам Албаніі.