Адкрыць галоўнае меню

Духоўна-рыцарскія ордэны — у Заходняй Еўропе ваенна-манаскія арганізацыі рыцараў, якія ствараліся ў перыяд крыжовых паходаў у 12—13 стст. пад кіраўніцтвам каталіцкай царквы галоўным чынам для крыжовых паходаў і вайны з нявернымі: супраць Ісламу ў Святой зямлі, у Іспаніі ці ў Турцыі, або супраць язычнікаў у Літве, у Эстоніі ці ў Прусіі з мэтай распаўсюджвання каталіцтва (пасля Рэфармацыі часам і пратэстанцтва). Пазней ордэны маглі стаць свецкімі.

Да духоўна-рыцарскіх ордэнаў адносяцца ордэны: Іаанітаў, Тампліераў, Тэўтонскі ордэн, Ордэн Алькантара, Ордэн Калатравы і інш.

ЧленстваПравіць

Як манахі, члены духоўна-рыцарскіх ордэнаў давалі зарокі ўстрымання, паслушэнства, беднасці. Як рыцары-феадалы яны насілі зброю, удзельнічалі ў заваявальных паходах. Маладых прыхільнікаў называлі неафітамі. Неафіт павінен быў прайсці абавязковы абрад прысвячэння.

Структура ордэнаПравіць

Структура духоўна-рыцарскіх ордэнаў была іерархічнай. Кожны ордэн узначальваў вялікі магістр (гросмайстар), які выбіраўся пажыццёва і зацвярджаўся Папам. Яму падпарадкоўваліся начальнікі «правінцый» (мясцовых падраздзяленняў ордэна) — прыёры, а таксама маршалы (якія распараджаліся фінансамі ордэна), камандоры (кашталяны замкаў і крэпасцей) і інш. Яны складалі генеральны капітул, які склікаўся перыядычна і меў заканадаўчую ўладу. Большую частку ордэнаў складалі браты-рыцары.

ГісторыяПравіць

Дзякуючы падараванням, захопам, ліхвярскім і гандлёвым здзелкам духоўна-рыцарскія ордэны зарабілі вялікія станы, сталі буйнымі зямельнымі ўласнікамі, якія жорстка эксплуатавалі залежнае сялянства, і набылі значную эканамічную і палітычную сілу. З умацаваннем у еўрапейскіх дзяржавах цэнтралізаванай улады духоўна-рыцарскія ордэны паступова страцілі значэнне, хоць некаторыя з іх (напрыклад, Тэўтонскі) працягваюць існаваць дагэтуль.

Спіс ордэнаўПравіць

Эмблема Назва Год заснавання Год роспуску Заўвагі
 
Ордэн гаспітальераў 1099 існуе З'яўляецца найстаражытным рыцарскім ордэнам. Пэўны час уваходзіў у склад Ордэна тампліераў, але пасля арышту апошніх стаў самастойным ордэнам
 
Ордэн Тампліераў 1119 1312 Адзін са старажытных ордэнаў. з-за арышту некалькіх рыцараў стаў тайным таварыствам
 
Ордэн Святога Лазара 1142 існуе
 
Ордэн Калатравы 1158 1838
 
Ордэн Сант'яга 1170 існуе
 
Ордэн Манжуа 1173 1221 Быў далучаны да Ордэна Калатравы.
 
Ордэн Авіса 1176 1910 У 1917 г. адноўлены ў якасці асабліва грамадзянскага ордэна.
 
Тэўтонскі ордэн 1193 існуе Быў распушчаны ў 1809 годзе падчас Напалеонаўскіх войнаў. Адноўлены ў 1834, як манаскі



Ордэн Сан-Хорхэ дэ Альфама 1201 1400 У 1400 г. увайшоў у склад Ордэны Мантэсы.
 
Ордэн мечнікаў 1202 1237 У 1237 г. увайшоў у склад Тэўтонскага ордэна як Лівонскае ландмайстарства тэўтонскага ордэна.
 
Добрынскі ордэн 1216 12351240
 
Ордэн Мантэсы 1317 1835
 
Ордэн Хрыста 1323 1789 Правапераемнік тампліераў на тэрыторыі Партугаліі. У 1917 г. адноўлены ў якасці асабліва грамадзянскага ордэна.
 
Ордэн Святой Труны Гасподняй 1099 існуе
 
Ордэн Дракона 1408 ~1437



Ордэн Св. Марыі Віфліемскай 1459 існуе З 1479 спыняе функцыянаваць у якасці цэласнай ваеннай арганізацыі.



Ордэн Святога Георгія 1464



Ордэн Святога Стэфана 1561
 
Ордэн Святога Духа 1578 1830

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Forey, Alan John. The Military Orders: From the Twelfth to the Early Fourteenth Centuries. Basingstoke: Macmillan Education, 1992.
  • Повседневная жизнь тамплиеров в XIII веке. Жорж Бордонов.издательство: Мол. гвардия
  • Акунов В.В. История военно-монашеских орденов Европы. — Москва: Вече, 2012. — 468 с. — ISBN 978-5-9533-5706-7.

СпасылкіПравіць