Духless (фільм)
«Духless» — псіхалагічная драма Рамана Прыгунова па рамане Сяргея Мінаева «Духless. Аповесць пра несапраўднага чалавека».
«Духless»![]() | |
---|---|
![]() | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
На аснове | Q4171247? |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | Фёдар Ляс |
Кампазітар | |
Кінакампанія |
Кинослово Art Pictures Studio Universal Pictures |
Працягласць | 105 хвіл. |
Бюджэт | 2 800 000 дол. |
Зборы | 14 600 000 дол. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год |
2011[1] у пракаце — кастрычнік 2012 |
Папярэдні фільм |
|
Наступны фільм | «Духless 2» |
IMDb | ID 1826660 |
Афіцыйны сайт |
Спачатку планавалася, што фільм выйдзе ўвосень 2011 года, але прэм'ера адбылася 21 чэрвеня 2012 года на 34-м Маскоўскім міжнародным кінафестывалі, дзе «Духless» быў выбраны ў якасці фільма адкрыцця[2]. На расійскія экраны карціна выйшла 4 кастрычніка 2012 года[3]. 5 сакавіка 2015 года выйшаў працяг фільма «Духless 2», у напісанні сцэнарыя якога браў удзел Сяргей Мінаеў[4].
Сюжэт
правіцьГалоўны герой фільма — 29-гадовы топ-менеджар буйнога міжнароднага банка па імі Макс (Даніла Казлоўскі). Ён валодае ўласнай дарагой машынай, пентхаусам і актыўна ўдзельнічае ў розных вечарынках. Сваё жыццё Максім марнуе на зараблянне грошай, а грошы — на атрыбуты гламурнага жыцця. Але неўзабаве ён задумваецца пра тое, што адбываецца. У карціне гаворыцца пра пераацэньванне сябе і жыцця вакол, пра пераадоленне ўнутранага крызісу[5][6].
Акцёрскі склад
правіцьПаводле слоў стваральнікаў: «Перад пачаткам здымак усім было відавочна: адгадаем з акцёрам — атрымаецца фільм, прамахнёмся — выратаваць гісторыю будзе немагчыма»[7].
Пасля кастынгу і відэапроб на галоўную ролю быў зацверджаны Даніла Казлоўскі. Пазней Казлоўскі так выказаўся наконт праробленай працы: «У кнігі, па якой мы рабілі фільм, быў падзагаловак „аповесць пра несапраўднага чалавека“. Я разумею, што меў на ўвазе аўтар, але я хацеў зрабіць Макса чалавекам сапраўдным. Я не маю на ўвазе — „прыклад для ўсіх“ ці „ўзор для пераймання“. „Сапраўдным“ — значыць, жывым»[8].
На ролю Юлі, члена акцыянісцкай групы «Свабодныя радыкалы» і каханай галоўнага героя, была запрошана актрыса тэатра Пятра Фаменкі Марыя Андрэева.
Міхаіл Яфрэмаў сыграў роля Кандратава — боса галоўнага героя.
Акцёры і ролі
правіць- Даніла Казлоўскі — Макс Андрэеў, топ-менеджар.
- Марыя Андрэева — Юля, студэнтка, актывістка групы «Свабодныя радыкалы».
- Арцём Міхалкоў — Вадзім, сябар Макса.
- Мікіта Панфілаў — Міша Вуду.
- Артур Смальянінаў — Аўдзей, глава групы «Свабодныя радыкалы».
- Міхаіл Яфрэмаў — Аляксей Аляксеевіч Кандратаў, кіраўнік банка, начальнік Макса.
- Марыя Кажэўнікава — Эльвіра, мадэль, дзяўчына Макса.
- Сяргей Белагалоўцаў — Валодзя Гулякін, дырэктар піцерскага філіяла.
- Саша Бурда — Алан Гарыдо, віцэ-прэзідэнт банка.
- Дзмітрый Дорахаў — Саша.
- Наталля Самалётава — Аксана.
- Аксана Кутузава — Алёна Суворава, якая была сяброўка Макса.
- Ігар Вайнароўскі — Пархоменка.
- Ганна Навуменка — Каця, сакратарка Макса.
- Аляксей Шахбанаў — Косця.
- Марына Казанкова — Наталля Віктараўна, намеснік Гулякіна.
- Данііл Вараб'ёў — Містар Ікс.
Крытыка
правіцьЯк і кніга, фільм быў прыняты неадназначна.
Паводле меркавання рэцэнзента «Известий» Ларысы Юсіпавай, «фільм Прыгунова <…> мае да кіно роўна столькі ж дачынення, колькі бэстсэлер Сяргея Мінаева — да літаратуры»[9].
Паводле меркавання рэцэнзента «Афішы», фільм зняты з «безадмоўным кліпмейкерскім аўтаматызмам» і з'яўляецца «энцыклапедыяй штампаў, банальнасцей, агульных месцаў, якімі прынята апісваць жыццё забяспечаных гараджан 2000-х». У рэцэнзіі таксама адзначана, што фільм азначае сабой першае з'яўленне сучаснага пратэстнага руху ў расійскім гульнявым кіно: «Кажуць, аднак, што лінію з групай пратэстных актывістаў занесла ў фільм, так бы мовіць, свежым ветрам перамен — па ходзе справы групоўка ператвараецца з ячэйкі руху PETA у падабенства арт-групы «Вайна», а пад канец наогул будуе барыкады ў Сталешнікавым, але нягледзячы на ўсе ваганні і нявызначанасці, гэта дакладна першае з'яўленне ўмоўных „людзей з Балотнай“ у гульнявым кіно»[10].
Марына Латышава, рэцэнзент «РБК daily», адзначыла добра рэалізаваны тэхнічны бок (мантаж і аператарскую працу), а галоўным недахопам назвала адсутнасць персанажа за якім цікава назіраць. Таму, па яе словах, фільм выглядае як падробка[11]. Аляксей Крыжэўскі, рэцэнзент «Газета.Ru» у цэлым выказаў падобнае меркаванне і паказаў на нейкае ідэйнае падабенства з фільмам Філіпа Янкоўскага «У руху»[12].
Аляксандр Кандукоў у рэцэнзіі для «Rolling Stone Russia», як і іншыя рэцэнзенты, сярод недахопаў адзначыў фальш і лішак гламуру і назваў «Духless» фільмам «пераважна для офісных дзяўчын»[13].
Узнагароды і намінацыі
правіць- 5 намінацый на прэмію «Залаты арол»:
- лепшы фільм
- лепшая рэжысёрская праца (Раман Прыгуноў)
- лепшая мужчынская роля (Даніла Казлоўскі) — перамога
- лепшая аператарская праца (Фёдар Ляс)
- лепшы мантаж (Мікалай Булыгін)
Крыніцы
правіць- ↑ У тытрах фільма пазначаны капірайт ©2011 год.
- ↑ Фільм адкрыцця (руск.)(недаступная спасылка). Маскоўскі кінафестываль. Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
- ↑ Маскоўскі міжнародны кінафестываль (ММКФ) Архівавана 25 жніўня 2012.
- ↑ У фільма «Духless» будзе працяг
- ↑ Выканаўца галоўнай ролі Духless распавёў пра ўражанні ад здымак
- ↑ Прэм'ера Духless у Адэсе
- ↑ Герой нашага часу: Даніла Казлоўскі ў фільме Духless
- ↑ Герой нашага часу: Даніла Казлоўскі ў фільме «Духless»
- ↑ Раман Прыгуноў агламурыў раман Сяргея Мінаева
- ↑ Аптымістычны рэквіем па гламуры нулявых
- ↑ Кіно пра несапраўднага чалавека
- ↑ Нуда вышэйшага звяна
- ↑ «Духless»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2013. Праверана 14 мая 2015.