Дуча дзі Буанінсенья
Дуча дзі Буанінсенья (італ.: Duccio di Buoninsegna; каля 1255, г. Сіена, Італія — 3 жніўня 1319) — італьянскі жывапісец.
Дуча дзі Буанінсенья | |
---|---|
італ.: Duccio di Buoninsegna | |
Дата нараджэння | 1255[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1319[1][2][…] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | рэлігійны жывапіс[d][8][5] |
Мастацкі кірунак | Сіенская школа жывапісу[9] |
Уплыў | Чымабуэ |
![]() |
Заснавальнік Cіенскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў італа-візантыйскага жывапісу і французскай гатычнай мініяцюры. Для яго твораў характэрны асобныя рысы мастацтва Протарэнесансу. Стварыў алтарныя абразы з арнаментнымі залатымі фонамі, гучнай вытанчанай каляровай гамай («Мадонна са святымі», «Мадонна з шасцю анёламі», «Мадонна францысканцаў», каля 1280, «Мадонна Ручэлаі», 1285). У галоўным творы — алтарным абразе сіенскага сабора «Маэста» (двухбаковы паліпціх, 1308-11) з выявай Мадонны ў акружэнні святых і анёлаў на пярэднім боку і сцэн пакут Хрыста на тыльным боку — імкнуўся надаць большую жыццёвасць і пераканаўчасць традыцыйным кампазіцыйным схемам, перадаць прастору і аб'ём. У 1288 па яго малюнку быў выкананы першы ў Італіі манументальны віграж.
ГалерэяПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118527711 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Duccio di Buoninsegna // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Duccio di Buoninsegna // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=duccio&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500029165
- ↑ 5,0 5,1 5,2 https://rkd.nl/explore/artists/24510
- ↑ Duccio di Buoninsegna // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ https://rkd.nl/en/explore/artists/record?query=duccio&start=0
- ↑ https://www.metmuseum.org/toah/hd/sien/hd_sien.htm
ЛітаратураПравіць
Дуча дзі Буанінсенья на Вікісховішчы |
- Brandi С. Duccio. Firenze, 1951
- Carli E. Duccio. Milano, 1962