Дучэнта
Дучэнта (іт. duecento — дзвесце) — італьянская назва XIII стагоддзя, якая ў гісторыі культуры і мастацтва выкарыстоўваецца для абазначэння пэўнага перыяду ў развіцці італьянскага мастацтва Адраджэння. Дучэнта — пачатак Протарэнесансу.
Дучэнта, як і трэчэнта, адыграла вялікую ролю ў развіцці італьянскага мастацтва. У гэты пераходны час быў падрыхтаваны будучы ўздым рэнесанснага мастацтва, узнікла асаблівая цікавасць да антычнасці, чалавека сталі ўспрымаць як свядомую і мыслячую асобу. У перыяд дучэнта тэмпы развіцця архітэктуры, жывапісу і скульптуры не супадалі. Раней за ўсё мастацтва дучэнта выявілася ў скульптуры, а менавіта ў творчасці Нікало Пізана і яго вучня Арнольфа дзі Камбіа. Аднак вядучым відам выяўленчага мастацтва дучэнта была архітэктура.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Saeculi XIII - Tempus magnum Архівавана 24 лютага 2021. Сайт, прысвечаны гістарычнай рэканструкцыі побыту жыхароў Заходняй Еўропы ў XIII ст.