Душанбінскі тралейбус

Душанбінскі тралейбус — тралейбусная сістэма Душанбэ (Таджыкістан). Сістэму абслугоўвае КП "Пасажырскае ўнітарнае прадпрыемства «Душанбенаклиётхадамотрасон».

Душанбінскі тралейбус

Развіццё электрычнага транспарту ў Душанбэ пачалося ў сярэдзіне 1950-х гадоў, калі згодна з рашэннем № 106 выканкама Сталінабадскага гарсавета ад 6 красавіка 1955 года ў горадзе было арганізавана тралейбуснае ўпраўленне. 1 мая 1955 года па галоўнай вуліцы горада пайшлі першыя тралейбусы.

У 1957 годзе была адкрыта лінія № 2, у 1958 годзе — № 3. З увядзеннем у эксплуатацыю 2-га тралейбуснага парка ў 1967 годзе працягласць кантактнай сеткі павялічылася да 49 км, а колькасць маршрутаў павялічылася да 9, колькасць машын на маршрутах — да 65 адзінак, а колькасць рабочых дасягнула 700 чалавек.

Па стане на 2006 год у Душанбэ дзейнічалі 8 тралейбусных маршрутаў № 1, 2, 4, 5, 8, 10, 12 і 14.