Душан Бакіч
Душан Бакіч (нар. 23 лютага 1999, Падгорыца, Чарнагорыя) — чарнагорскі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Амонія» з Нікасіі і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Нарадзіўся |
23 лютага 1999[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 190 см[2] | |||||||||||||||
Вага | 77 кг[3] | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьУ Падгорыцы пачаў займацца футболам у школе футбольнага клуба «Будучнаст», першы трэнер — Васка Дулавіч. Ва ўзросце 17 гадоў падпісаў прафесійны кантракт з гэтай камандай, дэбютаваў за галоўную каманду ў 2018 годзе.
У складзе «Будучнасці» двойчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Чарнагорыі (сезоны 2017/2018 і 2018/2019). У 2019 годзе стаў пераможцам Кубка Чарнагорыі. Выступаў у кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА. За каманду згуляў у 43 матчах і набраў 4 выніковыя балы (3+1).
Са студзеня 2020 года трэніраваўся з беларускім клубам «Энергетык-БДУ» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[4]. У складзе «студэнтаў» згуляў у 26 матчах, у якіх набраў 16 выніковых балаў (11+5), стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
У студзені 2021 года перайшоў у мінскае «Дынама»[5][6]. Не замацаваўся ў складзе дынамаўцаў, гуляў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў толькі аднойчы ў матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду эстонскаму клубу «Легіён»[7].
У студзені 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з дынамаўцамі[8] і пачаў у складзе каманды сезон, стаў адным з асноўных нападнікаў. У 2023 годзе разам з «Дынама» стаў чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[9].
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за моладзевую зборную Чарнагорыі.
17 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чарнагорыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча са Славакіяй (2:2).
Дасягненні
правіць- Срэбраны прызёр чэмпіянату Чарнагорыі (2): 2017/18, 2018/19
- Уладальнік Кубка Чарнагорыі: 2019
- Чэмпіён Беларусі: 2023
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Крыніцы
правіць- ↑ а б Dusan Bakic // Transfermarkt — 2000.
- ↑ https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2025/dushan-bakich7
- ↑ https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/bakic-dushan
- ↑ "Энергетик-БГУ" подписал контракт с Душаном Бакичем (руск.). football.by (24 лютага 2020). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Бакич сменит "Энергетик-БГУ" на другой клуб (руск.). football.by (22 студзеня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Душан Бакич стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (22 студзеня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Минское "Динамо" отправило Бакича в аренду (руск.). football.by (30 ліпеня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Роман Бегунов вернулся в минское "Динамо". А Бакич? (руск.). football.by (22 студзеня 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Официально: Бакич и Ориньо покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Экс-форвард минского "Динамо" подписал контракт с "Омонией" (руск.). football.by (25 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.