Дуэйн Джо́нсан (англ.: Dwayne Johnson; нар. 2 мая 1972) — амерыканскі акцёр, прадзюсар, бізнесмен і былы рэслер вядомы пад мянушкай Скала (англ.: The Rock)[4]. Лічыцца адным з найвялікшых прафесійных дужаннікаў усіх часоў[5][6]. Гэтай працай ён займаўся восем гадоў, перш чым заняцца акцёрскай справай. Яго фільмы агулам назбіралі больш за 3,5 мільярдаў долараў у Паўночнай Амерыцы і больш за 10,5 мільярдаў долараў ва ўсім свеце[7], што робіць яго адным з самых прыбытковых і высокааплатных акцёраў у свеце[8]. У 2016 і 2019 гадах Джонсан быў названы часопісам Time адным з самых уплывовых людзей у свеце[9][10].

Дуэйн Джонсан
англ.: Dwayne Douglas Johnson
Дата нараджэння 2 мая 1972(1972-05-02)[1][2][…] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Rocky Johnson[d]
Маці Ata Johnson[d]
Жонка Dany Garcia[d] і Lauren Hashian[d]
Дзеці Simone Johnson[d]
Адукацыя
Прафесія professional wrestler, кінаакцёр, кінапрадзюсар, выканаўчы прадзюсар, American football player, тэлеакцёр, акцёр агучвання, бізнесмен, Canadian football player, акцёр
Узнагароды
IMDb ID 0425005
facebook.com/DwayneJohns…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Джонсан нарадзіўся ў Каліфорніі ў сям’і прафесійнага канадскага рэслера Рокі Джонсана, але гадаваўся ў Новай Зеландыі ў сям’і яго маці. Праз маці мае паходжанне самоа, а бацька мае афрыканскія і крыху ірландскія карані. У дзяцінстве захапляўся рэгбі[11], але потым вярнуўся ў ЗША, часта змяняючы месца жыхарства[12].

Джонсан гуляў у каледжны футбол у складзе Маямскага ўніверсітэта і нават здабываў з дружынай нацыянальны чэмпіянат у 1991 годзе. Ён імкнуўся да прафесійнае кар’еры ў амерыканскім футболе, але не быў задрафтаваны на драфце НФЛ 1995 года. Склаўшы ўгоду з «Калгары Стэмпэдэрс» з Канадскай футбольнай лігі, Джонсан быў выключаны з каманды ў першым жа сезоне[13]. Пасля няўдачы спартсмен скіраваў свой позірк на рэслінг, бо яго бацька і дзед з матчынай лініі былі прафесійнымі дужаннікамі. У выніку Джонсан склаў кантракт з Сусветнай федэрацыяй рэслінгу ў 1996 годзе. Набыў вядомасць дзякуючы распрацоўцы ўласнага персанажу харызматычнага рэслера-гаваруна ў перыяд здабыцця папулярнасці гэтай забавы ў канцы 1990-х і пачатку 2000-х гадоў[14]. Джонсан вырашыў сысці з рэслінгу ў 2004 годзе, але вяртаўся яшчэ пэўны час, але тэрмінова[15].

Першай галоўнай роляй Джонсана была роля галоўнага герою ў фільме пра чараўніцтва «Кароль скарпіёнаў» (2002), але першае сур’ёўнае з'яўленне на экранах адбылася за год да таго, калі акцёр узяў удзел у здымках фільма «Мумія вяртаецца». З тых часоў ён здымаўся ў камедыях «План гульні» (2007), «Зубная чараўніца» (2010) і «Цэнтральная разведка» (2016); прыгодніцкіх баевіках «Падарожжа 2: Таямнічы востраў» (2012), «Салдат Джо: Кідок кобры 2» (2013), «Геркулес» (2014) і «Хмарачос» (2018); навукова-фантастычных фільмах «Разлом Сан-Андрэас» (2015) і «Рэмпэйдж» (2018). З'яўленне персанажу Люк Гобс у яго выкананні ў серыі фільмаў «Фарсаж» пачынаючы з кінастужцы «Фарсаж 5: Рабаванні ў Рыа» (2011), дапамагла фільму стаць адной з самых прыбытковых кінафраншызаў свеце[16]. Джонсан таксама бярэ ўдзел у кінафраншызе «Джуманджы», выканаўшы ролі ў фільмах «Джуманджы: Покліч джунгляў» (2017) і «Джуманджы: Наступны ўзровень» (2019).

Джонсан займаецца таксама і прадусаваннем. У 2000 годзе пабачыла свет аўтабіяграфія акцёра «Скала гаворыць», якая стала сапраўдным бестселерам[17][18].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Dwayne Johnson // GeneaStar
  3. http://espn.go.com/blog/playbook/trending/post/_/id/930/happy-birthday-dwayne-rock-johnson
  4. «Dwayne „The Rock“ Johnson». WWE.
  5. «The Greatest Professional Wrestlers of All Time». UGO.
  6. «The Top 100 Pro Wrestlers of All time Reviewed in Wrestling Perspective». Wrestling Perspective.
  7. «Dwayne Johnson Movie Box Office Results». Box Office Mojo.
  8. «The World’s Highest-Paid Actors 2016: The Rock Leads With Knockout $64.5 Million Year». Forbes.
  9. «The World’s 100 Most Influential People: Dwayne Johnson» Архівавана 17 сакавіка 2022.. Time.
  10. «Dwayne Johnson, Taylor Swift, Gayle King, more cover Time’s 100 most influential people issue». USA Today.
  11. «Dwayne 'The Rock' Johnson: Rugby’s the toughest sport I ever played». Stuff.
  12. «Actors — The Rock». Monsters & Critics.
  13. «20 Surprising Facts About Dwayne 'The Rock' Johnson». Hollywood.
  14. «Why WWE Doesn’t Care About Record-Low TV Ratings... Yet». Seeking Alpha.
  15. «The Rock has 'quietly retired' from wrestling in the WWE». AOL.
  16. «The 23 most successful movie franchises of all time». Business Insider.
  17. «Best Sellers Plus». The New York Times.
  18. «Bulletin with Newsweek». J. Haynes and J.F. Archibald.

Спасылкі

правіць