Дуіна (італ.: Duino, славенск.: Devin) — фрацыёнэ (дробная адміністрацыйная адзінка) на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя Джулія на паўночным усходзе Італіі, у складзе камуны Дуйна-Аўрызіна.

Фрацыёнэ
Дуіна
Duino
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
  • 45,31 км²
Вышыня цэнтра
39 ± 0 м
Насельніцтва
8610 чалавек (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
040
Паштовыя індэксы
349011
Дуіна на карце Італіі ±
Дуіна (Італія)
Дуіна
Дуіна (Фрыулі-Венецыя-Джулія)
Дуіна

Агульная колькасць насельніцтва — 8753 чалавека (4281 мужчын і 4472 жынчыны).

Дуіна вядомае як месца, дзе фізік Людвіг Больцман скончыў жыццё самагубствам, паэт Райнер Марыя Рыльке пісаў Дуінскія элегіі. Гэта таксама месца, дзе адбываецца вядомая славенская народная легееда Lepa Vida.

Два замкі з’яўляюцца галоўнай славутасцю. Ад старэйшага замка XI стагоддзя засталіся толькі руіны, у той час як новым замку дагэтуль жыве каралеўская сям’я і праводзяцца экскурсіі.

З 1982 года Дуіна стала домам для аднаго з Каледжаў аб’яднанага свету[1] — міжнароднай школы, у якой навучаюцца студэнты з 80 краін. З 1994 года у Каледжы навучаюцца і беларусы.

Зноскі

Спасылкі правіць