Дывізія СС «Галічына»
14-я грэнадзёрская дывізія Вафен-СС «Галічына» — вайсковае фарміраванне ў складзе войск Вафен-СС, якое існавала з 1943 па 1945 год, была сфармавана з украінцаў. Мела афіцыйныя назвы:
- з красавіка 1943 — CC-валанцёрская стралковая дывізія «Галічына» ням.: SS-Freiwilligen-Schützen-Division «Galizien»,
- з ліпеня 1944 — 14-я валанцёрская грэнадзёрская дывізія СС «Галічына» (галіцыйская № 1) ням.: 14. SS-Freiwilligen Grenadier-Division «Galizien» (galizische Nr. 1),
- з 27 жніўня 1944 — 14-я вафен-грэнадзёрская дывізія СС «Галічына» (1-я галіцыйская) ням.: 14.Waffen-Grenadier-Division der SS «Galizien» (galizische Nr.1),
- з 15 студзеня 1945 — 14-я вафен-грэнадзёрская дывізія СС «Галічына» (1-я украінская) ням.: 14.Waffen-Grenadier-Division der SS «Galizien» (ukrainische Nr.1),
- з 24 красавіка 1945 — 1-я украінская дывізія Украінской Нацыянальной Арміі укр.: 1-а Українська Дивізія Української Національної Армії/
Дывізія СС «Галічына» | |
---|---|
ням.: 14. Waffen-Grenadier-Division der SS «Galizien» (galizische/ukrainische SS-Division Nr. 1) укр.: Дивізія СС «Галичина»(1-а Українська Дивізія УНА) | |
Гады існавання | 1943 — 1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | рэйхсфюрару СС |
Уваходзіць у | СС |
Тып | пяхота |
Функцыя | вядзенне баявых дзеянняў, спецаперацыі |
Дэвіз | Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю) |
Марш | «Рам'я в рам'я, мов хвиль прибій» |
Удзел у | Другая сусветная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Вальтер Шымана, Фрыц Фрайтаг, Сільвестр Штадлер, Вольф Гайке, Ніколаус Гайнеман, Павло Шандрук |
Перадгісторыя
правіцьУ чэрвені-ліпені 1941 года АУН(б) і АУН(м) прапаноўвалі ўладам Германіі стварыць узброеныя сілы ўкраінскай дзяржавы, «якія б разам з Вермахтам і яго кіраўніком Адольфам Гітлерам усталёўвалі б новы парадак на прасторах Еўропы». АУН(б) нават пачалі фарміраванне частак УНРА (украінская нацыянальная рэвалюцыйная армія), асновай для якой павінный былі стаць сфарміраваныя Абверам яшчэ ў пачатку 1941 года батальёны Роланд і Нахцігаль. Але прапановы былі асташлены без увагі, а пачаўшыя фарміраванне атрады ўкраінцаў былі выкарыстаны для папаўнення паліцэйскіх фарміраванняў і аператыўных каманд СС на тэрыторыі Генерал-губернатарства Галічына і рэйхскамісарыята Украіна.
У сярэдзіне вясны 1942 года партызанскі рух на Украіне актывізаваўся і пачаў наносіць значную шкоду германскай акупацыйнай адміністрацыі. Спроба сфармаваць Украінскую вызвольную армію з ваенапалонных чырвонаармейцаў і камандзіраў РСЧА з ліку украінцаў правалілася: пры першай магчымасці яны самі рабіліся партызанамі. У той жа час сфарміраваны з украінцаў 201-ы батальён паліцыі, які дзейнічаў з красавіка 1942 года на тэрыторыі акругі Беларусь рэйхскамісарыята Остланд, зарэкамендаваў сябе з самага лепшага боку. Дырэктыва ОКВ № 40 ад 18 жніўня 1942 года, больш вядомая як «антыпартызанская», дазваляла больш шырока выкарыстоўваць невялікія ўзброеныя фарміраванні для барацьбы з партызанамі. Паразы на франтах узімку 1942—1943 гг., недахоп прызыўнікоў у самой Германіі і пашырэнне па ўсёй Еўропе партызанскага руху адраджаюць ідэі аб выкарыстанні ўнутранага антыбальшавіцкага патэнцыяла акупаваных тэрыторый СССР. Рэйхсміністар акупаванай Усходняй вобласці Альфрэд Розэнберг і частка галоўнакамандавання Вермахта прасоўвае ідэю аб выкарыстанні славян ў барацьбе з бальшавізмам. Лаяльнасць украінскага насельніцтва Галічыны і пратэкцыя чыноў з СС сталі значнымі аргументамі ў выкарыстанні значных мас украінцаў пад сцягам СС. Для астатніх украінцаў планавалася стварыць Украінскую вызвольную армію (Українське Визвольне Війско, УВВ) — аналаг Рускай вызваленчай арміі.
Украінская дывізія была не першай дывізіяй войск СС, сфарміраванай па за межамі Германіі. Ужо ў 1940 годзе для папаўнення войск СС патрабавалася каля 18 тыс. чалавек штогод. Але па патрабаванню Вермахта, СС маглі атрымліваць толькі 2 % ад колькасці прызыўнікоў, г.зн. каля 12 тыс. чалавек. Рэйхсфюрэр СС Генрых Гімлер і камандаванне войск СС вырашыла кампенсаваць недахоп людзейшляхам фарміравання замежных вайсковых адзінак. Першымі замежнікамі пры войсках СС сталі фольксдойчэ Пратэктарата Багемія і Маравія, якія фармальна не маглі быць прызваныя ў Вермахт.
Першыя замежныя часткі войск СС былі створаны летам 1940 года пасля загада Гітлера аб пашырэнні войск СС. Першымі былі сфармаваны палкі «Вестлянд» з жыхароў акупаваных краін Бенелюкса і «Нордлянд» з жыхароў акупаваных Даніі і Нарвегіі. У снежні 1940 года абодва палкі былі ўключаны ў склад 5-й танкавай дывізіі СС «Вікінг.» 7-я валанцёрская дывізія СС «Прынц Ойген» была сфармавана з фольксдойчэ Венгрыі, Румыніі, Харватыі і Сербіі ў 1942 годзе. У пачатку 1943 года пачала фарміравацца першая дывізія СС, якая складалася з славян — 13-я горная дывізія СС «Ханджар» (1-я харвацкая). У гэтым шэрагу стаяла і 14-я галіцыйская дывізія СС, пачаўшая сваё фармаванне ўвесну 1943 года.
Фармаванне
правіцьУ пачатку сакавіка 1943 года ў газетах дыстрыкта Галічына публікуецца «Маніфест да баяздольнай моладзі Галічыны» губернатара акругі Галічына Ота Вехтэра, у якім адзначалася адданая служба «ў славу рэйха» галіцыйскіх украінцаў і іх неаднаразовыя запыты к фюрэру аб удзеле ва ўзброеннай барацьбе, — і фюрэр, улічваючы ўсе поспехі галічан, дазволіў фарміраванне стралковай дывізіі СС «Галічына» (ням. SS-Schützendivision «Galizien»). Для каардынацыі садзейнічання фарміраванню дывізіі па дамове між губернатарам дыстрыкта «Галічына» і галавой Украінскага цэнтральнага камітэта ў Кракаве, бургамістрам Львова было створана Ваеннае ўпраўленне (ВУ) дывізіі.
15 красавіка адбылося першае паседжанне ВУ, на якім была вызначана яго структура: Уладзімір Кубіёвіч — старшыня, Восіп Наўроцкі — старшыня канцылярыі, Міхал Хронаўят — прызыўны аддзе, Любамір Макарушка — камандны склад, Сцяпан Валынец — аддзел прапаганды, Міхал Кушнір — аддзел адукацыі, Іван Рудніцкі — метадычны аддзел, Андрэй Палы — рэферэнт дапамогі сем’ям, Уладзімір Белазор — медыцынскі аддзел, айцец Васіль Лаба — галоўны вайсковы капелан, Юры Крахмалюк — ваенна-гістарычны аддзел, Зянон Зялёны — аддзел па рабоце з моладдзю.
Праз некаторы час губернатар дыстрыкта О. Вехтэр замяняе Кубіёвіча на галіцкага фольксдойчэ палкоўніка вермахта А. Бізанца, а ганаровым старшынёй ВУ прызначае былога генерала арміі УНР Віктара Курмановіча. Старшыня карцылярыі ВУ Восіп Наўроцкі стаў фактычна ланцужком між ВУ і УЦК.
28 красавіка 1943 года ў Львове ў будынку адміністрацыі дыстрыкта «Галічына» адбылася ўрачыстая цырымонія абвяшчэння акта аб стварэнні дывізіі, у цырымоніі прымалі ўдзел прадстаўнікі германскай акупацыйнай улады, НСДАП, вермахта, духавенства, прадстаўнікі УЦК і іншыя. На гэтай цырымоніі сябрам ВУ ўручылі граматы, якія падцвярджалі іх паўнамоцтвы, што ніякім чынам не паўплывала на фарміраванне чыста германскага органа пад кіраўніцтвам гауптштурмфюрэра СС Шульцэ па набору ў шэрагі войск СС — які, па сутнасці, маў больш паўнамоцтваў, чым ВУ.
Па стану на 3 чэрвеня 1943 года ў дывізію запісалася каля 80 тыс. дабравольцаў, з якіх было прынята 53 тыс. чалавек, з іх 13 тыс. былі залічаны адразу. У склад дывізіі таксама дазвалялася набіраць валанцёраў-украінцаў з іншых германскіх фарміраванняў — так, у яе склад увайшлі байцы 201-га батальёна паліцыі, а яго камандзір — Яўген Пабігушчы, пасля абучэння, узначаліў адзін з батальёнаў дывізіі. 18 ліпеня 1943 года ў трэніровачны лагер войск СС у Дэмбіцэ быў адпраўлены набор для фарміравання 4-8 валанцёрскіх палкоў войск СС і 204-га ахоўнага батальёна паліцыі.
30 ліпеня 1943 года выдаецца загад начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення СС аб фарміраванні валанцёрскай дывізіі СС «Галічына» (ням. SS Freiwilligen — Division «Galizien»). Хутка прызываюцца яшчэ каля 13 тыс. добраахвотнікаў для навучання, камандны склад украінцаў накіроўваецца нарозныя курсы ў Германію. Як і баснійская мусульманская дывізія СС «Ханджар», якая мала ў сваім складзе імамаў, дывізія «Галічына» мала ў сваім складзе ваенных грэкакаталіцкіх (уніяцкіх) капеланаў, якімі кіраваў айцец Васіль Лаба.
Навучанне
правіць4 — 8-ы валанцёрскія палкі СС праходзілі навучанне разам з практыкай — частка з іх была размешчана ў раёне Беластока і Гдыні, частка ва ўсходняй і паўднёвай Францыі, шэраг фармаванняў «праходзілі практыку» ў Югаславіі. Паколькі дывізія першапачаткова фармавалася як паліцэйская, асноўны дасланы нямецкі афіцэрскі склад (каля 600 чалавек) паходзіліз паліцэйскіх фармаванняў СС і СД. Адзіным выхадзам з Вермахта быў начальнік штаба Вольф-Дытрых Хейке (ням. Wolf-Dietrich Heike). Асноўным цэнтрам падрыхтоўкі галіцкіх валанцёраў стаў трэніровачны лагер СС у Гейдлягеры/Дэмбіцэ. Абсалютная большасць валанцёраў другога набора — які фармаваў уласна дывізію — паходзіла з бедных сялянскіх сямей. Адзін з штабных афіцэраў-немцаў у сваіх успамінах пісаў, што дысцыпліна ў валанцёраў была далёкай ад нямецкага разумення — першапачаткова дывізія была падобнай на натоўп, а не на вайсковае фармаванне. 20 лістапада 1943 года прыбыў новы камандзір — оберфюрар СС Фрыц Фрайтаг, які кіраваў да гэтага 4-й паліцэйскай грэнадзёрскай дывізіяй СС, які здолеў жорсткімі мерамі палепшыць сітуацыю ў дывізіі. Дывізія мала зашмат шэраговага складу, і мала недахоп малодшых і сярэдніх камандзіраў. З мэтай паляпшэння сітуацыі быў арганізаваны шэраг курсаў для байцоў дывізіі — як немцаў, так і галічан. На пачатак 1944 года колькасць навучэнцаў у Гейдлагеры (разам з 204 батальёнам) налічвала каля 12 тыс. чалавек.
Сапраўднае баявое навучанне дывізія пачала толькі ўвесну 1944 года, калі дывізія была накіравана з трэніровачны лагер СС у Нойхамер, Сілезія (ням. SS-Übungsplatz Neuhammer). У траўні таго ж года яе асабіста праінспектаваў Гімлер, упершыню звярнуўшыся да байцоў дывізіі не як да галічан, а як да ўкраінцаў, і заклікаў іх на барацьбу з «жыда-бальшавісцкай навалай». 3 чэрвеня дывізія ўсім складам прымае ўдзел у манёўрах з баявой стральбою. Дывізіі быў нададзены № 14, а тром яе грэнадзёрскім палкам — 29, 30 і 31. Для папаўнення будучых страт пачаў фарміравацца вучэбны полк дывізіі.
Броды
правіцьЗ 25 чэрвеня 1944 года дывізія перакідваецца пад Броды ў падпарадкаванне 13-га армейскага корпуса, дзе яна заняла другую лінію абароны, якая знаходзілася ў 20 км ад лініі фронта. На 30-га чэрвеня 1944 года дывізія налічвала 15 299 салдат і афіцэраў. 13 ліпеня 38-я і 60-я арміі 1-га Украінскага фронта пачалі наступленне ў рамках Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі. Раніцай 15 ліпеня часткі дывізіі прынялі ўдзел у контрудары супраць савецкіх войскаў, але ўдары Чырвонай арміі разбілі дывізіі і контрудар на канец дня спыніўся.
Да 18 ліпеня бродаўскі кацёл зачыніўся. 20 ліпеня на кавалку фронта, які абараняла дывізія, здарылася некаалькі прарываў, пасля чаго камандзір дывізіі Фрайтаг прыняў рашэнне скласці з сябе свае паўнамоцтвы. Дывізія перайшла пад кіраўніцтва генерал-маёра Фрыца Ліндэмана. 22 ліпеня з катла здолела вырвацца не больш за 500 салдат і афіцэраў. У месце збору дывізіі да іх далучылася яшчэ каля 1200 не быўшых у акружэнні салдат і афіцэраў дапаможных фармаванняў дывізіі. Яшчэ нязначная колькасць здолела выйсці разам і іншымі часткамі.
Паўторнае фармаванне
правіцьПаўторнае фарміраванне пачалося з пераводам ў жніўні 1944 года на палігон Нойхамер, дзе знаходзіўся запасны полк дывізіі, які налічваў каля 7 тыс. чалавек на пачатак ліпеня 1944 года. У ліпені ад 1000 да 1300 байцоў было перададзена ў 5-ю дывізію СС «Вікінг» (з іх жывымі ў дывізію «Галічына» ў лістападзе 1944 года вернуцца каля 350 чалавек). Для папаўнення страт нямецкіх камандных кадраў у дывізію прыбыло каля 1 тыс. малодшых і сярэдніх камандзіраў. На 20 верасня 1944 года дывіія налічвала 12 901 салдат і афіцэраў.
Славацкае паўстанне
правіць28 верасня 1944 года баяздольныя часткі дывізіі былі перакінуты для падаўлення Славацкага паўстання. К сярэдзіне кастрычніка 1944 года туды былі перакінуты ўсе баяздольныя часткі дывізіі, якія дзейнічалі ў складзе баявых груп Вітэмана (KG Wittenmayer) і Вільднэра (KG Wittenmayer). Часткі дывізіі дзейнічалі разам з брыгадай Дырлевагена (якая некаторы час была падпарадкавана дывізіі) і атрадам Усходняга легіёна СС. 17 кастрычніка 1944 года Гімлер змяніў назву дывізіі на «14-ю грэнадзёрскую дывізію Войскаў СС (украінскую № 1)» (14. Waffen-Grenadierdivsion der SS (Ukrainische Nr. 1). У Славакіі дывізія паралельна з антыпартызанскімі дзеяннямі працягвала папаўняцца і даўзбройвацца — ў тым ліку і за кошт захопленага ў славакаў узбраення. Набор валанцёраў праходзіў ужо і сярод працаваўшых у трудавых лагерах украінцаў. Узрасла колькасць дэзертыраў, частка з якіх далучылася да УПА.
Барацьба ў Югаславіі
правіцьУ студзені 1945 года дывізію перакідваюць на Балканскі паўвостраў ў раён Шцірыі і Карынціі (Краіны), дзе яна вядзе барацьбу з югаслаўскімі партызанамі. У той жа час дывізію папаўняюць каля 600 чалавек з 31-га батальёна паліцыі і СД, сфармаванага на базе Украінскага легіёна самааховы «Валынь». На пачатак сакавіка 1945 года дывізія з часткамі забеспячэння і абозам налічвала больш за 20 тыс. чалавек (самая вялікая па колькасці дывізія пры войсках СС).
«Расфарміраванне» дывізіі
правіцьУ канцы сакавіка дывізіі прыходзіць загад здаць усё ўзбраенне для новаствараючыхся нямецкіх часцей, але наступаўшыя савецкія войскі, якія знаходзіліся ў 40-50 км ад месца дыслакацыі дывізіі, не далі здзейсніцца дадзенаму загаду. Нягледзячы на гэта, 3-4 красавіка Гітлер выдае загад аб фарміраванні на аснове ўзбраення 14-й дывізіі 10-й парашутнай дывізіі з адступаючых з Італіі нямецкіх парашутных часцей. У пачатку красавіка з гэтай мэтай у дывізію прыбывае генерал і каля 1000 парашутыстаў. Але ужо 7 красавіка 1945 года фронт даходзіць да распалажэння дывізіі і расфарміраванне адмяняецца.
1-я украінская дывізія
правіцьУ канцы красавіка 1945 года ў распалажэнні дывізіі прыбывае Паўло Шандрук — галоўнакамандуючы Украінскай нацыяналльнай арміі. Частка дывізіі прымае новую прысягу і з 24 красавіка 1945 года дывізія атрымала назву «1-я Украінская дывізія УНА (1 УД УНА)».
Здача ў палон
правіць5 траўня 1945 года прадстаўнікі дывізіі адпраўляюцца ў бок саюзнікаў для перамоў аб здачы ў палон. 7 траўня пачалося адступленне часцей дывізіі, якое 8 траўня пераўтварылася ў агульнае бегства часцей СС з фронта. Часткі дывізіі пайшлі рознымі шляхамі, з-за чаго меншая частка дывізіі раней здалася ў палон амерыканцам, а большая частка патрапіла ў палон да англічан. 10 траўня 1945 года застраліўся камандзір дывізіі брыгадэнфюрэр Фрыц Фрайтаг.
Зноскі
Літаратура
правіць- (англ.) (укр.) Wolf-Dietrich Heike. The Ukrainian Division 'Galicia', 1943-45, A Memoir. (audiobook) Shevchenko Scientific Society. (1988)
- Сціборський Микола. «Націократія» — Париж, 1935.
- Сайерс М. И., Кан А. Тайная война против Америки — Нью-Йорк, 1942.
- Михайлюк Богдан. «Бунт Бандери», на чужині — 1950.
- Герен Аллен. Серый генерал — М.: Прогресс, 1971.
- Дашичев В. И. Банкротство стратегии германского фашизма — М.: Наука, 1971.
- Замлинский В. А. Тавровані презирством народу — К.: Изд. полит. литературы, 1974.
- Чередниченко В. П. Анатомия измены — К., 1976.
- Воофа Джузеппе История Советского Союза. − В 2-х томах. — М., 1990.
- Масловский В. И. З ким і проти кого воювали українські націоналісти в роки другої світової війни — М., 1999.
- Шевчук В. М. Мёртвые предостерегают живых (Злодеяния ОУН−УПА против украинского народа) // Журнал «Марксизм и современность», 1999. — № 1−2.
- Ткачук А. В. «Перед судом истории» — К., 2000.
- Офіцинський, Василь. «Дистрикт Галичина (1941−1944)». Iсторико-політичний нарис. — Ужгород: «Ґражда», 2001. (укр.)
- «Без срока давности» Коллективная монография, под ред. Войцеховского А. А. и Ткаченко Г. С. — Харьков, 2001.
- Украинский национализм в документах — Торонто, 2002.
- «Документы изобличают» Сборник документов и материалов о сотрудничестве украинских националистов со спецслужбами фашистской Германии — К., 2004.
- Войцеховский А. А., Ткаченко Г. С. Украинский фашизм. Теория и практика украинского (галицийского) национализма в документах и фактах. — К.: «Солюкс», 2004. — 178 с.
- Дзьобак В. В. та iн. Організація українських націоналістів і Українська повстанська армія: Історичні нариси. / Національна академія наук України; Інститут історії України / Відп. ред. Кульчицький С. В. — К.: Наукова думка, 2005. — 496 с. — ISBN 966-00-0440-0 (укр.) — Итоговая публикация наработок рабочей группы историков, созданной при правительственной комиссии по изучению деятельности ОУН и УПА.
- «Без права на реабилитацию» Коллективная монография в 2-х томах — К., 2005.
- Рипли Тим. История войск СС. 1925−1945. — М.: Центрполиграф, 2009. — ISBN 978-5-9524-4072-2
- Бегляр Наврузов. 14-я гренадерская дивизия СС «Галиция»
- Dalin. German Rule in Russia 1941−1945 — Лондон, 1957.
- Armstrong J.A. Ukrainian Nationalism — Нью-Йорк, 1963.
- Klietmann K. G. Die Waffen SS; eine Dokumentation Osnabruck Der Freiwillige. — 1965.
- Brockdorf W. Gekeim. Kommandos des Zweiten Weltkriege — Мюнхен, 1967.
- Forzecki R. Kwestia ukrainska w polityce III Rzeci (1933−1945) — Варшава, 1972.
- Pruss Edward. Herosi spod snakutrysuba — Варшава, 1985.
- Heike Wolf-Dietrich. Ukrainische Division «Galizien». Geschichte der Aufstellung und des Einsatzes (1943−1945). — Toronto: Kiev Printers Ltd., 1970. — ISBN 978-0969023944
- Michaelis Rolf. Die Grenadier-Divisionen der Waffen-SS — Эрланген, 1994. — ISBN 3-930849-04-6 — C.5−4.
- «Integralny nationalism ukrainsk і jako odmina faszysm» — Торонто, 1998.
- Simpson Kristopher. Blowback — Нью-Йорк, 1998.
- Müller, Norman. Wehrmacht und Okkupation.
- Margolian, Howard. Unauthorized Entry: The Truth about War Criminals in Canada, 1946−1956. — Toronto: University of Toronto Press, 2000. — ISBN 0-8020-4277-5
- Littmann Sol. «Pure Soldiers or Sinister Legion. The Ukrainian 14th Waffen-SS Division» — Монреаль, 2003. — ISBN 1-55164-218-2.
- Michaelis, Rolf. Die Waffen-SS: Mythos und Wirklichkeit. Dokumentation über die personelle Zusammensetzung und dem Einsatz der Waffen-SS. — Berlin: Michaelis Verlag, 2006. — 353 с. — ISBN 978-3-930849-36-9