Дывізія караблёў
Дыв́ізія карабл́ёў (лац.: Divisio — падзел) — асноўнае тактычнае злучэнне флоту.
У эпоху парусных караблёў галоўным баявым злучэннем флоту была эскадра. Эскадра складалася з трох дывізій: 1-я дывізія - кордэбаталія — знаходзілася ў цэнтры баявога парадку і ўзначальвалася адміралам (ён жа камандаваў ўсёй эскадрай); 2-я — авангард — размяшчалася ў галаве баявога парадку, яна ўзначальвалася віцэ-адміралам; 3. — ар'ергард — завяршала баявы парадак, яна ўзначальвалася контр-адміралам.
У сучасных флатах у склад эскадраў могуць уваходзіць некалькі дывізій або брыгад, асобныя дывізіёны мінна-тральных, супрацьлодачных і малых ракетных караблёў, падводных лодак розных класаў, а таксама дапаможныя суда.
У Рускім Імператарскім флоце дывізіі існавалі з пачатку XIX стагоддзя і да яго ліквідацыі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1927-1929 гадах у складзе Марскіх сілах Балтыйскага флоту знаходзілася дывізія лінейных караблёў, пазней расфармаваная. З 1951 году ішло маштабнае фарміраванне дывізій ў складзе Ваенна-Марскога Флота СССР.
У складзе ВМС ЗША апошняя дывізія была расфармаваная ў 1974 годзе. У складзе сучасных флатоў свету, за выключэннем ВМФ Расіі, дывізій не існуе.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)., с.274