У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Дыез — у сучаснай музычнай натацыі знак альтэрацыі, які пазначае павышэнне стаячай справа ад яго ноты на адзін паўтон. Дыез пазначаецца рашоткай (). Часам існуе неабходнасць павялічыць ноту на цэлы тон; для гэтага ўжываецца дубль-дыез, які мае выгляд крыжыку, падобнага да x, з маленькімі квадратамі на канцах ().

Нота з дыезам
Нота з дубль-дыезам

У табліцы знакаў Юнікод ёсць адмысловы знак для дыеза «» (шаснаццатковы нумар 266F), які адрозніваецца ад знака актаторпа (рашоткі) «#». Таму актаторп не рэкамендуецца выкарыстоўваць замест знака дыеза. Знак дубль-дыеза (𝄪) мае ў Юнікодзе шаснаццатковы нумар 1D12A.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць