Тытус Дымек

(Пасля перасылкі з Дымек)

Ты́тус Ды́мек (польск.: Tytus Dymek; 2 студзеня 1899, Клецк, Расійская імперыя — 23 лістапада 1970, Варшава, ПНР) — польскі акцёр.

Тытус Дымек
польск.: Tytus Dymek
Дата нараджэння 2 студзеня 1899(1899-01-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1970(1970-11-23)[1] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
IMDb ID 0245915

Біяграфія правіць

Тытус нарадзіўся 2 студзеня 1899 года ў Клецку ў сям'і рамесніка Караля Дымека і Алены Памадоўской. Пасля заканчэння школы юнак пачаў працаваць у ліцейным цэху ў горадзе Крывы Рог.

У 1921 годзе пасля пераезду на пастаяннае месца жыхарства ў Польшчу больш за дзесяць гадоў займаў пасаду хіміка-лабаранта.

З 1932 года навучаўся ў Інстытуце «Рэдута»  (польск.) ў Варшаве, пры якім існаваў свой эксперыментальны тэатр. Спачатку Тытус знаходзіўся ў ім у ролі слухача, а пазней стаў выступаць на сцэне. У 1934 годзе акцёр дэбютаваў у сталічным тэатры Comoedia, у якім працаваў пад кіраўніцтвам рэжысёра Эўгеніюша Парэды ў сезоне 19341935 гг. У прыватнасці, 29 лістапада 1934 г. Тытус Дымек сыграў у пастаноўцы «Ірад». Працуючы ў тэатры Рэдуты асабліва запомніўся роляй пана Твардоўскага ў спектаклі «Кракаўскі кашальковы невад». У 19381939 гадах з'яўляўся кіраўніком студыі акцёрскага майстэрства для моладзі пры Інстытуце «Рэдута», якая насіла назву «Акоп».

Падчас Другой сусветнай вайны ў баявых дзеяннях не ўдзельнічаў, займаючы пасаду клерка ў Падатковай палаце. Пасля заканчэння вайны Тытус Дымек зноў вярнуўся на сцэну. Яго прынялі ў трупу Польскага тэатра імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве  (руск.), дзе ён больш за дваццаць гадоў іграў у эпізадычных ролях. Быў задзейнічаны амаль у пяці дзясятках спектакляў, сярод якіх «Гамлет», «Сід  (руск.)», «Пенелопа», «Кароль і акцёр».

У 1951 годзе польскі рэжысёр Аляксандр Форд  (руск.) запрасіў Тытуса сыграць у ваеннай драме «Юнацтва Шапена  (польск.)» эпізадычную ролю сляпога музыканта. Фільм двойчы — у 1954 і 1965 гадах намінаваўся на «Залатую пальмавую галіну».

Акцёр завяршыў тэатральную кар'еру ў 1968 годзе, ва ўзросце 69 гадоў. Тытус Дымек сканаў 23 лістапада 1970 г. у Варшаве.

Зноскі

  1. а б Tytus Dymek // e-teatr.pl — 2004.

Спасылкі правіць