Адкрыць галоўнае меню

А́нгелы (грэч.: Ἄγγελοι) — дынастыя візантыйскіх імператараў (11851204 гады)

Ангелы
Краіна Візантыйская імперыя
Родапачынальны дом Камніны
Тытулы
Заснавальнік Ісак II
Апошні кіраўнік Аляксей IV
Цяперашні глава няма
Год заснавання 1185
Спыненне роду 1204

Змест

ПаходжаннеПравіць

У навуковым асяроддзі няма адзінага меркавання наконт паходжання роду. Нягледзячы на ўяўную відавочнай этымалогію прозвішча, такая ўзнёслая мянушка выпадае з шэрагу візантыйскіх фамільных імёнаў. В. Васільеўскі і А. Васільеў адносілі тэрмін Ангелы да англічан. П. Лемерль лічыў, што гаворка ідзе пра прастачыну. Р. Бартыкян выказаў думку, што Ангел або Агел з'яўляецца вобласцю Амід, і што Кекаўмен мае на ўвазе мусульманіна, які служыў Візантыі. А. Каждан не выключыў армянскага паходжання роду, адзначыўшы, што верагодна іх радзіму трэба шукаць у армяна-сірыйскіх лімітрофах на ўсходніх межах Візантыі[1].

ЗаснаваннеПравіць

Пачатак узвышэнню дынастыі Ангелаў паклаў Канстанцін, сын Мануіла, ажаніўшыся ў 1118 годзе з малодшай дачкой імператара Аляксея I Камніна Феадорай і атрымаўшы тытул паніперсеваста. Ад яго другога сына Андроніка паходзіць візантыйская імператарская дынастыя, а ад самага малодшага незаконнанароджанага сына севастакратара Іаана, які памёр у 1200 годзе, — дынастыя дэспатаў Эпіра.

На троне ВізантыіПравіць

Прадстаўнікі дынастыі прыйшлі да ўлады пасля звяржэння Андроніка I Камніна. Да Ангелаў належалі Ісак II Ангел (кіраваў у 1185—1195 гадах; у 12031204 гадах — сумесна з сынам Аляксеем IV) і яго брат Аляксей III Ангел (1195—1203).

Ангелы праводзілі палітыку раздачы проній і прывілеяў, узмацнілі падатковы прыгнёт, растрачвалі казну на банкеты і забавы. Кіраванне Ангелаў — час аслаблення дзяржавы, абвастрэння ўнутраных супярэчнасцей і дынастычнай барацьбы. Армія слабела, флот знаходзіўся ў жаласным стане. Імперыя ў цэлым перажывала крызіс, рэзка скарачаліся яе межы.

Ангелы падтрымлівалі гандлёвыя прывілеі Генуі і Пізы, у выніку чаго да крайнасці абвастрыліся адносіны з Венецыяй. Яны адбілі напад сіцылійскіх нарманаў, але пацярпелі шэраг паражэнняў у войнах з сельджукамі і не змаглі здушыць паўстанне ў Балгарыі.

У перыяд кіравання Ангелаў адбыліся Трэці і Чацвёрты крыжовыя паходы. Падчас Чацвёртага паходу імператары з дому Ангелаў былі зрынуты з прастола, Візантыйская імперыя распалася. У 1204—1318 гадах Ангелы — дынастыя кіраўнікоў Эпірскай дзяржавы.

Дэспаты Эпіра і ЭтолііПравіць

Кіраўнікі ФесалонікіПравіць

  • Іаан — сын Феадора Камніна, імператар Візантыі ў Фесалоніках (12371244)
  • Дзімітрый (нар. 1225) — сын Феадора, імператар Візантыі ў Фесалоніках (12441246)

Дэспаты ФесалііПравіць

  • Іаан I, сын Міхаіла II, дэспат Фесаліі і герцаг Неапатраса 12711296
  • Канстанцін, сын Іаана I, дэспат Фесаліі і герцаг Неапатраса 12961303
  • Іаан II, сын Канстанціна, дэспат Фесаліі і герцаг Неапатраса 13031318

ЗаўвагіПравіць

  1. Каждан А. П. Армяно-Византийские заметки. § 8 Ангелы. // Историко-филологический журнал, 1971. — № 4. — С. 102—104.

ЛітаратураПравіць

  • Kazhdan A. Angelos. // The Oxford Dictionary of Byzantium. — N. Y./Oxford, 1991.

Шаблон:Візантыйскія дынастыі армянскага паходжання