Асма́ны (турэцк.: Osman oğulları) — дынастыя турэцкіх султанаў і халіфаў[1], якая кіравала ў 12991924 гадах.

Змест

ГісторыяПравіць

Заснавана Асманам I Газі[2] (ён кіраваў у 1299/13001324 гадах, паводле іншых даных — у 1326). Таксама з прадстаўнікоў дынастыі вядомыя Баязід I Йілдырым «Вокамгненны» — кіраваў у 13891402 гадах, Мехмед II Фаціх «Заваёўнік» — кіраваў у 1444 і 14511481, Селім I Явуз «Грозны», «Жорсткі» — кіраваў з 1512 па 1520 год, Сулейман I Кануні («Заканадавец», у літаратуры Еўропы — «Цудоўны», кіраваў з 1520 па 1566 год, Селім III (кіраваў у 17891807), Махмуд II (18081839) і Абдул-Хамід II (18761909). Пасля ліквідацыі султанату (29 кастрычніка 1923 года) апошні султан асманаў, Мехмед VI Вахідэдзін (кіраваў у 19181922), бег з Турцыі. Халіфам, па абранні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі, стаў прынц дынастыі асманаў Абдул-Меджыд. Калі 3 сакавіка 1924 года халіфат быў скасаваны, усіх да адзінага членаў Асманскай дынастыі выгналі з краіны[3][4].

СултаныПравіць

Імя[5] Гады жыцця[5] Гады кіравання[5]
Мурад I 1319/13261389 13621389
Баязід I Йілдырым 13601403 13891402
Мурад II чэрвень 1404 — 3 лютага 1451 14211444
Мехмед II Фаціх 14321481 1444
Баязід II 14471512 14811512
Селім I Явуз 14701520 15121517

Султаны і халіфыПравіць

ХаліфыПравіць

Імя Гады жыцця Гады кіравання
Мехмед VI Вахідэдзін 18611926 1922
Абдул-Меджыд II 18681944 19221924

Зноскі