Каджары — дынастыя шахаў Персіі з 1787 да 1925 года. Паходзілі з астэрабадскіх каджараў[4].

Гістарычная дзяржава
Каджары
перс.: قاجاریان
Герб Сцяг
Герб Сцяг
1785 — 12 снежня 1925

Сталіца Тэгеран
Мова(ы) персідская (афіцыйная[1]. Мова суда і грамадзянскай адміністрацыі, літаратуры),
азербайджанская[2][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Ірана Гісторыя Ірана

Персідская імперыяПерсідскія цары
Да нашай эры
Дагістарычны Іран
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.)
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.)
Джырофт (3000—500 да н.э.)
Элам (2700—539 да н.э.)
Мана (1000—700 да н.э.)
Мідыя (728—550 да н.э.)
Ахеменіды (648—330 да н.э.)
Селеўкіды (330—150 да н.э.)
Наша эра
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.)
Сасаніды (224—650)
Арабскае заваяванне (637—651)
Амеяды (661—750)
Абасіды (750—1258)
Тахірыды (821—873)
Алавіды (864—928)
Сафарыды (861—1003)
Саманіды (875—999)
Зіярыды (928—1043)
Буіды (934—1055)
Газневіды (963—1187)
Сельджукі (1037—1194)
Гурыды (1149—1212)
Харэзмшахі (1077—1231)
Хулагуіды (1256—1353)
Музафарыды (1314—1393)
Чабаніды (1337—1357)
Сербедары (1337—1381)
Джалаірыды (1370—1432)
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468)
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508)
Сефевіды (1501—1722/1736)
Хатакі (1722—1729)
Афшарыды (1736—1802)
Зенды (1750—1794)
Каджары (1781—1925)
Пехлеві (1925—1979)
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979)
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980)

Партал «Іран»

Гісторыя правіць

Заснаванне правіць

Заснавальнікам дынастыі быў Ага Махамад, кіраўнік племя каджараў. Ён пачаў барацьбу з прадстаўнікамі дынастыі Зендаў пасля смерці ў 1779 годзе дастаткова моцнага ўладара Персіі Керым-хана Зенда. Ага Махамед быў абвешчаны Шахам ў 1787 годзе. У 1794 годзе ён захапіў апошняга прадстаўніка з Зендаў Лотф Алі-шаха. У выніку ўдалай кампаніі супраць Расіі і Грузіі ў 1795—1796 гг. новы шах ўсталяваць уладу над значнай часткай Каўказа. Адначасова ён перанёс сваю сталіцу з Ісфахана ў Тэгеран, дзе яна і засталася.

Найбольш жорсткі і ненавісны з усіх іранскіх манархаў, Ага Махамад у канчатковым выніку паклаў канец перыяду анархіі; ён удала ваяваў супраць знешніх ворагаў, аднавіў веру шыітаў як дзяржаўную рэлігію. Ён быў забіты ў ваенным лагеры сваімі ж слугамі ў 1797 годзе ў г. Шуша (Карабах). вынікам кіравання першага з Каджараў стаў рост ваеннай і палітычнай магутнасці Персіі на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі.

Развіццё правіць

 
Тэрытарыяльныя страты Персіі

У часы кіравання нашчадкаў Ага Махамада паступова адбываецца палітычны заняпад дзяржавы. У той жа час адбываецца істотныя змены ў сацыяльным і эканамічным жыцця Персіі, уплыў тэхналагічнага прагрэсу на краіну. У часы спадчыніка і пляменніка Ага Махамеда —Фатх Алі-шаха (17981834) адбываецца росквіт выяўленчага мастацтва. Па яго загадзе створана карона шаха, якая з гэтага часу перадавалася па спадчыне. Гэты шах з дынастыі Каджараў адыграў значную ролю ў развіцці Тэгерана. Пры шаху Фатх Алі персы, прэтэндуючы на ўнутраныя вобласці Каўказа (Азербайджан, Грузію, Арменію і Дагестан) былі ўцягнутыя рускімі ў працяглую барацьбу, якая скончылася Гюлістанскім (1813) і Туркманчайскім (1828) дагаворамі, паводле якіх Персія была вымушана саступіць вышэйназваныя каўказскія землі Расіі.

Наступны ўладар з дынастыі Каджараў — Махамад-шах (18341848) — не пакінуў значнага следу ў гісторыі. Герат, рысавая даліна на р. Герыруд, якая з'яўлялася часткай старажытнай персідскай імперыі, была захоплена афганцамі у 18371838 гадах. Ён здзейсніў некалькі няўдалых спробаў вярнуць гэтую тэрыторыю. Пры гэтым у часы Махамад-шаха працягнулася развіццё Тэгерана як адміністрацыйнага і культурнага цэнтра.

У часы Насрэддзін-шаха (18481896) адбываецца сацыяльная, культурная і палітычная перабудова Персіі. Будуюцца новыя заводы і фабрыкі, чыгункі, адбываецца рэформа дзяржаўнага ладу і станаўленнярэгулярнай арміі. Пры гэтым Персія працягвае страчваць тэрыторыю на карысць суседніх дзяржаў і трапляе пад ціск еўрапейскіх дзяржаў, асабліва царскай Расіі і Брытанскай імперыі. Кампаніі па вяртанні гэтай зямлі скончыліся англійскай інтэрвенцыяй у Афганістан і прызнаннем Іранам незалежнасці Афганістана ў 1857 годзе. У 1884 годзе Персія страціла Мервскі аазіс на карысць Расійскай імперыі.

Праблемы, якія існавалі пры папярэднім шаху, закранулі і Мазаферэдзін-шаха (18961907). Пачаліся масавыя пратэсты супраць абсалютнай улады шаха, што паралізавала працу дзяржаўных органаў і істотна пагоршылася эканамічнае становішча краіны. У жніўні 1906 года пачаў працу персідскі парламент — меджліс. Адкрыццё нафты ў пачатку 20 стагоддзя ўзмацніла суперніцтва Вялікабрытаніі і Расіі за ўплыў у рэгіёне. 30 снежня 1906 года прынятая Канстытуцыя Персіі.

Новы шах з дынастыі Каджараў — Махамад Алі-шах (19071909) — паспрабаваў аднавіць ўладу шахаў. 24 чэрвеня 1907 года ён разагнаў парламент. Гэта выклікала ўнутраныя праблемы, сацыяльнае і палітычнае напружанне, канчатковую страту незалежнасці краіны, ператварэння яе ў паўкалонію. Тым часам, англа-рускае суперніцтва працягвалася і ў 1907 годзе вылілася ў англа-рускае пагадненне (анулявана пасля Першай сусветнай вайны), якое падзяліла Персію на сферы ўплыву. У 1909 годзе рэвалюцыянеры — прыхільнікі канстытуцыі — скінулі Махамад Алі-шаха з трона. Канстытуцыйны рэжым быў адноўлены.

Падзенне правіць

Ахмад Шах (19091925) стаў апошнім прадстаўніком дынастыі Каджараў на троне Персіі. Новы шах не намагаўся супрацьстаяць меджлісу.

Перыяд, які папярэднічаў Першай сусветнай вайне, быў перыядам палітычных і фінансавых цяжкасцяў. У 1911 годзе Морган Шустэр, амерыканскі фінансіст, быў запрошаны ў Іран як фінансавы саветнік і галоўны скарбнік Ірана. Былі праведзены некаторыя рэформы, але канфлікты з Расіяй прывялі да спынення гэтай місіі ў 1911 годзе — войскі Расійскай імперыі ўварваліся ў краіну, у выніку чаго меджліс быў распушчаны, а канстытуцыя скасавана.

Падчас вайны Персія была акупаваная Англіяй і Расіяй, але засталася нейтральнай. Пасля вайны Персія была прынятая ў Лігу Нацый як яго першы член. У 1919 годзе Іран заключыў гандлёвае пагадненне з Вялікабрытаніяй, у якой Брытанія фармальна яшчэ раз пацвердзіла незалежнасць Ірана, але на самой справе спрабавала ўсталяваць поўны кантроль над ім. У 1921 годзе Іран прызнаў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, які адрокся ад імперыялістычнай палітыкі царызму і адклікаў акупацыйныя сілы з іранскай тэрыторыі.

У лютым 1921 года афіцэр іранскай арміі Рэза-хан Пехлеві з дапамогай Вялікабрытаніі здзейсніў дзяржаўны пераварот і захапіў уладу. Ахмад-шах у той час знаходзіўся ў Еўропе. Толькі 31 кастрычніка 1925 года меджліс афіцыйна абвясціў дынастыю Каджараў зрынутай. 12 снежня 1925 года новым шахам стаў Рэза-хан Пехлеві.

Сучаснасць правіць

Прадстаўнікі роду Каджараў сёння жывуць як у Іране, так і па-за яго межамі, займаючы рознае сацыяльнае становішча.

Дынастыя Каджараў правіць

Гл. таксама правіць

  • Каані — прыдворны паэт дынастыі.

Зноскі

  1. Homa Katouzian, "Iranian history and politics", Published by Routledge, 2003. pg 128: "Indeed, since the formation of the Ghaznavids state in the tenth century until the fall of Qajars at the beginning of the twentieth century, most parts of the Iranian cultural regions were ruled by Turkic-speaking dynasties most of the time. At the same time, the official language was Persian, the court literature was in Persian, and most of the chancellors, ministers, and mandarins were Persian speakers of the highest learning and ability"
  2. Ardabil Becomes a Province: Center-Periphery Relations in Iran, H. E. Chehabi, International Journal of Middle East Studies, Vol. 29, No. 2 (May, 1997), 235 :
  3. "AZERBAIJAN x. Azeri Turkish Literature". Encyclopaedia Iranica. May 24, 2012. Retrieved 20 October 2013.;
  4. Петрушевский И. П. Очерки по истории феодальных отношений в Азербайджане и Армении в XVI - начале XIX вв. — Л., 1949. — С. 48 і 64.:

Літаратура правіць

  • William Bayne Fisher. Cambridge History of Iran, Cambridge University Press, 1993, ISBN 0-521-20094-6