Дынастыя Майміравічаў
Майміравічы (Mojmírovci) — сучасная назва дынастыі, якая кіравала ў Мараўскім княстве, Вялікамаравіі і Нітранскім княстве ў 9-10 ст.
Першы вядомы прадстаўнік дынастыі Маймір I, ад якога яна атрымала назву. Апошнія вядомыя прадстаўнікі дынастыі, верагодна, загінулі ў 906, у час барацьбы з мадзьярскімі плямёнамі. Інфармацыя пра прадстаўнікоў дынастыі да Майміра I і пасля 906 адсутнічае.
Вядомыя прадстаўнікіПравіць
- Маймір I, князь мараўскі (830? — 833), князь вялікамараўскі (833—846)
- Расціслаў, князь нітранскі (? — 846), князь вялікамараўскі (846—870; з 867 фактычна кіраваў толькі Мараўскім княствам)
- Славамір, часовы кіраўнік Вялікамаравіі ў 871
- Святаполк I, князь нітранскі (850-я — 871), князь вялікамараўскі (871—894)
- Маймір II, князь вялікамараўскі (894—906?)
- Святаполк II, князь нітранскі (894—906?)
- Прадслаў, кіраўнік вобласці ў раёне сучаснай Браціславы (спрэчн.)