Адкрыць галоўнае меню

Дынастыя Хіме́нес (ісп.: Jiménez, катал.: Ximenes) — баскская паводле паходжання дынастыя, якая кіравала ў каралеўствах Навара, Арагон і Кастылія ў IXXIII стст. Яна першай змагла часова аб'яднаць хрысціянскую Іспанію і высунула яе на шырокую еўрапейскую палітычную сцэну. Створаная Хіменесамі палітычная структура захоўвалася да канца Сярэднявечча.

Генеалагічнае дрэва першых Хіменесаў

ГісторыяПравіць

Доўгі час меркаваўся, што Хіменесы вядуць сваё паходжанне ад Гасконскага герцагскага дому. Пра іх родапачынальніка, Хімена, практычна нічога не вядома. У сярэдневяковых генеалогіях яго называлі сынам Сегуіна (Семена) I Лупа (пам. пасля 816), герцага Васконіі ў 812—816 годзе, аднак дакументальнага пацверджання гэтай версіі няма. У наш час гісторыкі лічаць, што дынастыі Хіменес і Арыста (ці Іньігесы), магчыма, паходзілі ад аднаго родапачынальніка, якім з'яўляўся згаданы ў 781 годзе граф Памплоны Хімена Моцны. Сваю назву — Хіменес — род атрымаў ад унука родапачынальніка, графа Хімена Гарсеса, які кіраваў у першай палове IX стагоддзя ў Сангуэсе, названай «Кодэксам Роды» «іншай часткай каралеўства».

Першыя Хіменесы, 9-га стагоддзя, былі герцагі ці рэгенты тых частак Навары, якія непасрэдны не кіраваліся дынастыяй Арыста (каралі Памплоны, будучай Навары). Верагодна вобласці на мяжы Алавы і заходніх адгор'яў Пірэнеяў складалі іх дамен. Урэшце, Хіменесы самі занялі наварскі трон.

Хімена I Памплонскі (кіраваў у 852860 гадах) быў абраны каралём Памплоны пасля смерці стрыечнага брата Іньіга Арысты. Хімена далучыў да Памплоны шмат новых тэрыторый. Аднак наварскі народ быў нясталы ў сваіх прыхільнасцях, і пасля смерці Хімена вярнулі каралеўскі тытул нашчадкам Іньіга. Хіменесы змаглі замацавацца на троне толькі пасля 905 года Разам з Іньіга Арысты пасылаў паслоў да франкскага двара ў 851 годзе.

Гарсія II, сын папярэдняга (загінуў у 882), сеньёр Алавы, мяркуючы па ўсім, быў суправіцелем Гарсіі I Іньігеса. Пасля смерці траюраднага брата ён фармальна быў абвешчаны суправіцелем Фартуна Гарсеса, які быў палонены маўрамі і вызвалены толькі ў 880 годзе. Гарсія Хіменес храбра абараняў краіну ад арабаў і загінуў у бітве пры Айхары супраць эміра Кордавы.

Іньіга II Гарсес, сын папярэдняга (памёр у 905), сеньёр Алавы, быў абвешчаны суправіцелем Фартуна Гарсеса. Але больш ніякіх звестак пра яго да нас не дайшло. Невядомы нават год яго смерці.

Сапраўдным заснавальнікам у 905 годзе стаў Санча I Гарсес, заснаваная ім бесперапынная лінія каралёў з дынастыі Хіменес, кіравала ў Навары, а з XI стагоддзя таксама ў Кастыліі і Арагоне некалькі стагоддзяў.


Самым вядомым прадстаўніком дынастыі быў Санча III Вялікі, які кіраваў з 1000 да 1035 года ў Памплоне (Навары) і далучыў Арагон, Кастылію, і Рыбагорсу правам і ў канчатковым выніку Леон (але не Галісію) заваяваннем. Ён стаў сюзерэнам графа Барселоны і магчыма герцага Гасконі. Пасля яго каранацыі ў Леоне, ён нават прэтэндаваў на тытул імператара ўсёй Іспаніі. Яго вялізныя ўладанні былі падзелены паміж яго дзецьмі, і кожнае з сярэдневяковых каралеўстваў Іспаніі было, такім чынам, заснавана манархам з дынастыі Хіменесаў.

Фердынанд Вялікі атрымаў у спадчыну Леон і Галісію ў 1037 годзе, уключыў іх цалкам у арбіту свайго кіруючага клана. Ён дасягнуў свайго роду гегемоніі над братамі. Свае ўладанні ён таксама падзяліў паміж сваімі дзецьмі. Адзін з іх, Альфонс VI, аднавіў імперскі тытул і нават паспрабаваў кіраваць і Хрысціянскай і Мусульманскай Іспаніяй.

Альфонса I Ваяўнік кароткачасова ўз'яднаў уладанні сямейства. Пасля набыцця яго бацькам Навары і яго ўласнага шлюбу з Уракай, каралевай Кастыліі і Леона, ён патрабаваў тытула «імператар». Аднак, няўдачы гэтага шлюбу і наступная смерць Альфонса, канчаткова падзялілі каралеўствы Кастылію, Арагон і Навару. Кожнае, у канчатковым выніку, перайшло да іншых дынастый праз спадчынніц: Урака (Кастылія і Леон) — Бургундская дынастыя; Петраніла, — Барселонская дынастыя; і, нарэшце, Бланка, сястра Санча VII Наварскага, чыя смерць у 1234 годзе прывяла да канца дынастыі Хіменесаў.

Дынастыя Хіменес у Навары (905—1234)Правіць

  • 905925: Санча I Гарсес (860—925), кароль Навары, сын Гарсіі II Хіменеса. Яго жонка Тода Аснарэс была ўнучкай караля Фартуна Гарсеса.
  • 925931: Хімена II Гарсес (?—29 мая 931), кароль Навары, брат Санча I і рэгент (сумесна з якая ўдавее каралевай Тодай) пры сваім пляменніку, ён насіў каралеўскі тытул.
  • 925970: Гарсія I Санчэс (919—970), кароль Навары з 925, граф Арагона з 926. Сын Санча I.
  • 970994: Санча II Абарка (935/40—снежань 994), кароль Навары з 970, граф Арагона з 970 па праве сваёй маці. Сын Гарсіі I і Андрэгоце Галіндэс Арагонскай
  • 9941000: Гарсія II Дрыжачы (каля 964—каля 1000), кароль Навары і граф Арагона з 994.. Сын Санча II
  • 10001035: Санча III Вялікі (каля 985—18 кастрычніка 1035), кароль Навары і граф Арагона з 1000, граф Сабрарбэ-Рыбагорсы з 1018, граф Кастыліі з 1029 і заваёўнік каралеўства Леон. Імператар Іспаніі з 1034. Сын Гарсіі II Дрыготкага.
  • 10351054: Гарсія III Санчэс (каля 1020—15 верасня 1054), кароль Навары. Сын Санча III
  • 10541076: Санча IV Пеньяленскі (каля1039—каля1076)), кароль Навары. Сын Гарсіі III

У асабістай уніі з Арагонам з 1076 па 1134.

  • 10761094: Санча V Рамірэс (1042/1043—1094), кароль Навары з 1076, кароль Арагона з 1063 г, сын адзінакроўнага брата Гарсіі III, караля Арагона Раміра I. Таксама кароль Арагона з 1063 г.
  • 10941104: Педра I (1070—1104), кароль Навары і Арагона. Сын Санча V Рамірэса
  • 11041134: Альфонса I Ваяўнік (1073—1134), кароль Навары і Арагона з 1104, суправіцель каралеўства Кастылія і Леон з 1109 па 1114 г. Сын Санча V Рамірэса
  • 11341150: Гарсія IV Аднаўляльнік, (1105/1110—1150), кароль Навары, унук пазашлюбнага сына Гарсіі III.
  • 11501194: Санча VI Мудры (1132/1133—1194), кароль Навары. Сын Гарсіі IV
  • 11941234: Санча VII Моцны (1170—1234), кароль Навары. Сын Санча VI Мудрага

З 1234 года каралямі Навары сталі прадстаўнікі Шампаньскай дынастыі.

Дынастыя Хіменес у Кастыліі, Леонэ і Галісіі (1035—1126)Правіць

Галісія з 1111 пад кіраваннем Бургундскай дынастыі.

Дынастыя Хіменес у Сабрарбэ і Рыбагорсе (1035—1043)Правіць

  • 10351043: Гансала (пам. 1043). Быў зроблены графам Сабрарбэ і Рыбагорсе, дзвюх маленькіх Пірэнейскіх акруг, да 1035 яго бацькам, Санча III Наварскім. Пасля смерці бацькі кіраваў імі як васал свайго брата Гарсіі да сваёй смерці.

Сабрарбэ і Рыбагорса былі далучаны да Арагона ў 1043.

Дынастыя Хіменес у Арагоне (1035—1162)Правіць

  • 10351063: Раміра I (каля 1008—пам. 1063), кароль Арагона, сын Санча III Наварскага
  • 10631094: Санча I (1042/1043—1094), кароль Арагона з 1063, кароль Навары з 1076 г. Сын папярэдняга
  • 10941101: Педра I (1070—1104), кароль Навары і Арагона, сын папярэдняга
  • 11041134: Альфонса I Ваяўнік (1073/83—1134), кароль Навары і Арагона з 1104, суправіцель каралеўства Кастылія і Леон з 1109 па 1114 г., брат папярэдняга
  • 11341137: Раміра II Манах (1075/86—1157), біскуп Памплоны з 1115, кароль Арагона з 1134 г. Брат папярэдняга
  • 11371162: Петраніла (1135—1174), дачка папярэдняга

У 1150 годзе Петраніла выйшла замуж за Рамона Берэнгера IV, графа Барселоны. Такім чынам была ўтворана новая каралеўская дынастыя — Барселонская.

Дынастыя Хіменес у каралеўстве Вігера (970—1030)Правіць

Каралеўства Вігера было невялікім каралеўствам са сталіцай у Наварскім горадзе Вігера. Яно існавала з 970 да 1005. Створана ў адпаведнасці з завяшчаннем Гарсіі Санчаса Памплонскага для яго другога сына, Раміра Гарсеса, і ўключалае вобласць каля Ла-Рыёхі.

Вігера была далучана да Навары каля 1030 года.

Генеалогія дынастыі ХіменесПравіць

Хімена Гарсес (пам. 860), кіраўнік Сангуэсы, су-кароль Памплоны

  • Гарсія II Хіменес (пам. 882), кіраўнік Сангуэсы, су-кароль Памплоны з 858, рэгент Памплоны з 870; 1-я жонка: Анека Мяцежніца з Сангуесы; 2-я жонка: Дадыльдзіс, сястра Раймана I, графа Паларса і Рыбагорсы
    • (ад 1-га шлюбу) Іньіга II (пам. пасля 933) — су-кароль Памплоны 882—905; жонка: Хімена Веласкес, дачка Веласка Фартунеса, прынца Памплоны
      • Тода; муж: Гарсія Іньігес, сеньёр Ользы
      • Гарсія (пам. 905)
      • Хімена (пам. пасля 905); жонка: дачка Лубы ібн Мухамада з сям'і Бану Касі
      • Фартун (пам. пасля 905); жонка: дачка Лубы ібн Мухамада з сям'і Бану Касі
      • Санча (пам. пасля 905); жонка: дачка Лубы ібн Мухамада з сям'і Бану Касі
    • (ад 1-га шлюбу) Санча; 1-ы муж: Іньіга Фартунес (пам. пасля 905), прынц Памплоны; 2-гі муж: Галінда II Аснарэс (пам.922), граф Арагона
    • (ад 2-га шлюбу) Санча I (каля 865 — 10 снежня 925), кароль Памплоны з 905; жонка: Тода (каля 885 — пасля 970), дачка дачка Аснара Санчэса Памплонскага, сеньёра дэ Ларауна
      • Анека (пам. пасля чэрвеня 931); муж: з 923 Альфонса IV (каля 899—933) — кароль Астурыі і Леона
      • Санча (пасля 900 — 9 чэрвеня 952 / 26 снежня 955); 1-ы муж: з 923 Ардонья II (каля 873 — чэрвень 924), кароль Леона і Галісіі; 2-гі муж: з 924 Альвара Эрамеліс (пам. пасля 11 студзеня 931), граф Алавы; 3-ці муж: з 932 Фернан Гансалес (каля 910 — чэрвень 970), граф Кастыліі і Бургаса
      • Урака (пам. 23 чэрвеня 956); муж: з 932 Раміра II (каля 900 — 1 студзеня 951), кароль Леона
      • Веласкіта; 1-ы муж: з 923 Мунья, граф Біскаі; 2-гі муж: з 930 Галінда I Бернардэс, граф Паларса і Рыбагорсы; 3-ці муж: Фартун з Нахеры
      • Гарсія I (III) (каля 919 — 22 лютага 970), кароль Памплоны з 925, граф Арагона з 943; 1-я жонка: з каля 933 (разв 943) Андрэгота Галіндэс (каля 900—972), дачка Галінда II Аснарэса, графа Арагона і яго 2-гі жонкі Санча Гарсес Памплонскай; 2-я жонка: з 943 Тэрэза (пам. пасля лістапада 957), дачка Раміра II, караля Леона
        • (ад 1-га шлюбу) Санча II Абарка (935/940 — снежань 994), кароль Нахеры і Арагона з 970; жонка: з каля 962 Урака Фернандэс (пам. пасля 1107), дачка Фернана Гансалеса, графа Кастыліі, удава каралёў Леона Ардонья III і Ардонья IV
          • Гарсія II (IV) Дрыготкі (каля 964—1000/1004), кароль Нахеры і Арагона з 994; жонка: Хімена Фернандэс (пам. пасля 1035), дачка Фернана Вермундэса, графа дэ Сеа
            • Санча III Вялікі (каля 985 — 18 кастрычніка 1035), кароль Нахеры і Арагона з 1000/1004, граф Кастыліі з 1029, граф Паларса і Рыбагорсы з 1018, кароль Іспанцаў з 1034; жонка: з да 27 студзеня 1011 Мунія Санчэс (990/995 — пасля 13 ліпеня 1066), графіня Кастыліі з 1029, дачка Санча Гарсеса, графа Кастыліі
              • Маёр (пам. да 1044); муж: Понс (каля 995/997 — 1060), граф Тулузы
              • Гарсія III (V) (пам. 1 верасня 1054), кароль Нахеры з 1035; жонка: з 1038 Сцефанія дэ Фуа (пам. пасля 1066), дачка Бернара Рожы дэ Фуа, графа Кузерана, Каркасона і Бігора
                • Санча IV (1039 — 4 чэрвеня 1076), кароль Нахеры з 1054; жонка: з да 1068 Пласенсія (пам. пасля 14 красавіка 1088)
                  • Гарсія (пам. у мален.)
                  • Гарсія (пам. пасля 1091), тытулярны кароль Нахеры з 1076
                  • (незак., ад Хімены) Рамон
                  • (незак., ад Хімены) Урака
                • Урака; муж: з каля 1076 Гарсія Ардоньес (пам. 30 мая 1108), граф, сеньёр дэ Нахера-і-Граньён
                • Эрмезінда (пам. пасля 1 ліпеня 1110); муж: з каля 1076 Фартун Санчэс (пам. пасля 1 чэрвеня 1110), сеньёр Ярнас
                • Раміра (пам. каля 6 студзеня 1083)
                • Фернанда (пам. каля 1068); жонка: Нуна Іньігес, дачка Іньіга Лопеса, графа і-Саберана-дэ-Віская
                • Рамон эль Фратрысіда (пам. пасля 1079)
                • Хімена (пам. пасля 27 мая 1085)
                • Маёр (пам. пасля 1115); муж: магчыма Гі II (пам. 1109), граф дэ Макон
                • Санча (пам. пасля 1063/1065)
                • (незак.) Менсія (пам. каля 1073); муж: з каля 1035/1040 Фартун Ахоя
                • (незак.) Санча (каля 1030/1035 — пасля 29 лістапада 1074); жонка: з да 7 снежня 1057 Канстанса
              • Гансала (пам. 26 чэрвеня 1045), граф Сабрарбэ і Рыбагорсы з 1035
              • Бернарда (пам. пасля 17 снежня 1024)
              • Фернанда (Фердынанд) I (1016/1018 — 27 снежня 1065), граф Кастыліі з 1032, кароль Кастыліі і Леона з 1037
              • Хімена (пам. пасля 23 снежня 1062); муж: з 23 студзеня 1034 ці 17 лютага 1035 Бермуда III (1017/1018 — 4 верасня 1037), кароль Леона
              • (незак.) Раміра I (каля 1008 — 8 мая 1063 года), кароль Арагона з 1035, граф Сабрарбэ і Рыбагорсы з 1045
            • Урака; муж: з каля 1023 Альфонса V Высакародны (996 — 7 жніўня 1028), кароль Леона
            • Эльвіра
            • Гарсія
          • Раміра (пам. 992), сеньёр дэ Кардэнас
          • Гансала (пам. 997)
          • Фернанда
          • Маёр
          • Хімена
          • (незак.) Урака (Абда) Ла Васкона; муж: з 981 Мухамад ібн Абдала ібн Абу Амір (Аль-Мансур) (каля 939—10 жніўня 1002), хаджыб Кордаўскага халіфата
        • (ад 2-га шлюбу) Раміра (пам. 8 ліпеня 981[1]), кароль Вігеры з 970
          • Санча (нар. 960/970 — каля 999/1002), кароль Вігеры з 981
            • (?) Лопэ (пам. каля 1058/1060), віконт дэ Лабур
            • (?) Фартун (пам. пасля 1062), біскуп Лабура 1058
          • Гарсія (пам. 1005/1030), кароль Вігеры з 999/1002
            • Тода (985/1000 — пасля 1050); муж: Фартун Санчэс (пам. 1054), сеньёр Нахеры
            • Франільда (пам. пасля 1054), манашка ў 1054
            • (?) дачка, манашка ў 1054
          • (?) Тода; муж: Аўрэліа Гарсес (пам. пасля 13 красавіка 1042)
        • (ад 2-га шлюбу) Урака (пам. да 3 красавіка 1009 (?) ці 12 ліпеня 1041); 1-ы муж: з да 26 снежня 955 Фернан Гансалес (910—970), граф Кастыліі; 2-гі муж: з пасля 14 чэрвеня 972 Гільём II (пам. 996), граф Гасконі
        • (ад 2-га шлюбу) Хімена (пам. пасля 15 лютага 979)
      • Арбіта (нар. каля 926 года)[2]; муж: N, валі Уэскі з сям'і ал-Тавіль
      • (незак.) Лупа; муж: Дата II, граф дэ Бігор
    • (ад 2-га шлюбу) Хімена II (пам. 29 мая 931), кароль Памплоны з 925; жонка: Санча Аснарэс, дачка Аснара Санчэса Памплонскага, сеньёра дэ Ларауна
  • (?) Вела[3] (памёр у 883) — граф Алавы з 870/875, родапачынальнік сям'і Вела
  • (?) Анека[3]; муж: Дыега Фернандэс, галісійскі граф

Кастыльская галінаПравіць

Фернанда (Фердынанд) I (1016/1018 — 27 снежня 1065), граф Кастыліі з 1032, кароль Кастыліі і Леона з 1037; жонка: з 1032 Санча (1013 — 7 лістапада 1067), дачка Альфонса V, караля Леона

Арагонская галінаПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Паводле Foundation for Medieval Genealogy датай нараджэння Раміра Гарсеса з'яўляецца 937 ці 940 год, у сувязі з чым выказваюцца сумневы, хто была яго маці, Андрэгота Галіндэс ці Тэрэза Рамірэс. Большасць гісторыкаў лічаць найбольш верагодным здагадка, што яго маці з'яўлялася менавіта Тэрэза.
  2. У дакументах згадваецца як Веласкіта Сірата, што можа гаварыць пра тое, што яна нарадзілася ўжо пасля смерці Санча I.
  3. 3,0 3,1 Паданні называюць Велу і Анеку дзецьмі Хімена Гарсеса, аднак іх сваяцтва з ім гісторыкамі падвяргаецца сур'ёзнаму сумневу.
  4. Магчыма Ізабела і Заіда, пятая жонка Альфонса, адно і тое ж твар.
  5. Да шлюбу была наложніцай Альфонса.

СпасылкіПравіць