Чарноевічы

сербская дынастыя
(Пасля перасылкі з Дынастыя Чарноевічаў)

Чарноевічы (сербск.: Црнојевић) — сербская дынастыя, якая кіравала ў сярэдневяковай дзяржаве Зэта на тэрыторыі сучаснай Чарнагорыі.

Чарноевічы
сербск.: Црнојевић
Краіна Сербская дэспатыя, Сербскае царства
Год заснавання да 1326
Спыненне роду 1530
Нацыянальнасць сербы

Першапачаткова прадстаўнікі гэтага роду змагаліся з Балшычамі, якія кіравалі ў Зэце, а ў XIV-XV стст. самі ўсталі на чале гэтага княства. З другой паловы XV стагоддзя Чарноевічы адагрываюць ключавую ролю ў выжыванні Зэты пад асманскім націскам.

Нашчадкі Чарноевічаў жылі ў Венгрыі і Венецыі да сярэдзіны XVII стагоддзя.

Пытанне аб тым, ці належаў да роду Чарноевічаў патрыярх Сербскай праваслаўнай царквы Арсеній III Чарноевіч (16331706), які нарадзіўся непадалёк ад Цэцінэ, дагэтуль канчаткова не вырашана. Гэта ж адносіцца і да сербскіх сем'яў Чарноевічаў новага часу, напрыклад, да сербскага генерала Сямёна Чарноевіча, дачка якога была замужам за сенатарам Расійскай імперыі І. М. Мураўёвым-Апосталам.

Прадстаўнікі правіць

Спасылкі правіць