Дысплей (канструктарскае бюро)

(Пасля перасылкі з Дысплей, КБ)

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Канструктарскае бюро „Дысплей“» (РУП «КБ „Дысплей“») — беларускае прадпрыемства па распрацоўцы і выпуску відэаманітораў, сродкаў вылічальнай тэхнікі, знаходзіцца ў г. Віцебску.

ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей»
Тып ААТ
Заснаванне У канцы 1980-х — пачатку 1990-х
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Віцебск
Ключавыя постаці ДырэктарА. С. Вайценкоў
Прадукцыя відэаманіторы, сродкі вылічальнай тэхнікі, нашлемныя сістэмы індыкацыі,
Сайт display.vitebsk.by

Гісторыя правіць

Заснавана ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х.

12 траўня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць канструктарскага бюро[1], а 6 снежня таго ж года да санкцый супраць „Дысплея“ далучылася Вялікабрытанія[2].

Дзейнасць правіць

Займаецца распрацоўкай і вытворчасцю відэаманітораў (ЭПТ, ВК і плазменных) і сродкаў вылічальнай тэхнікі (панэльных і пераносных ЭВМ), прызначаных для жорсткіх умоў эксплуатацыі. Выпускае маніторы розных памераў для прымянення як у наземных сістэмах, так і ў авіяцыйнай галінах (шматфункцыянальныя індыкатары ў кабіне пілота).

З 2007 года распрацоўваецца аўтаматызаваны дыстанцыйна-кіраваны наглядальна-агнявы комплекс «АДУНОК».

Адміністрацыя правіць

Генеральны дырэктар — А. С. Вайцянкоў

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць