Кіяніт

мінерал
(Пасля перасылкі з Дыстэн)

Кіяні́т[1], дыстэн[1] — мінерал класа сілікатаў, астраўны сілікат алюмінію Al2O(SiO4). Мае 2 паліморфныя мадыфікацыі: андалузіт і сіліманіт[2].

Кіяніт
Формула Al2O(SiO4)
Прымесь Fe, Ca, Cr, Mg, Ti
Сінгонія трыклінная
Крышталічная рашотка a=7,112, b=7,844, c=5,574, Z=4
Крышталічная рашотка a=7,112, b=7,844, c=5,574, Z=4
Колер блакітны, сіні, зялёны, жоўты, чорны, шэры, бясколерны
Колер рысы белы
Бляск шкляны
Празрыстасць празрысты, прасвечвае
Цвёрдасць 4,5—5 (уздоўж); 6,5—7 (упоперак)
Спайнасць дасканалая па {100}, сярэдняя па {010}
Злом Няроўны
Шчыльнасць 3,56—3,67 г/см³
Паказчык пераламлення a=1,712—1,718, b=1,72—1,725, g=1,727—1,734

Склад правіць

Утрымлівае 62,92 % Al2O3[3]. Дамешкі жалеза, хрому, кальцыю, тытану. Таксама прысутнічаюць галій, кобальт, калій і іншыя хімічныя элементы[2].

Уласцівасці правіць

Крышталізуецца ў трыкліннай сінгоніі. Утварае выцягнутыя, слупкаватыя крышталі. Колер ад белага да блакітнага і блакітна-сіняга, зрэдку жоўты, шэры, зялёны, чорны і бясколерны. Бляск шкляны, тлусты. Цвёрдасць па шкале Моаса ў папярочным напрамку 6,5—7, уздоўж крышталя — 4,5—5. Шчыльнасць 3,56—3,67[2] г/см³.

Паходжанне і радовішчы правіць

Кіяніт мае метамарфічнае паходжанне, зрэдку — магматычнае, вельмі рэдка — гідратэрмальнае[2]. Радовішчы маюцца ў Расіі, Аўстрыі, Аўстраліі, Бразіліі, Індыі, ЗША, Швейцарыі.

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці вогнетрывалых і кіслотатрывалых матэрыялаў, керамікі, хімічнага посуду. Руда на алюміній. Зрэдку выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе ў якасці таннага вырабнога каменя[2].

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б в г д Кианит // Каталог минералов (руск.)
  3. Kyanite Mineral Data // Mineralogy Database (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць