Дыцукрыды
Дыцукрыды — агульная назва падкласа алігацукрыдаў, у якіх малекула складаецца з двух монамераў — монацукрыдаў. Дыцукрыды ўтвараюцца ў выніку рэакцыі кандэнсацыі паміж двума монацукрыдамі, звычайна гексозамі. Рэакцыя кандэнсацыі прадугледжвае выдаленне вады. Сувязь паміж монацукрыдамі, якая ўзнікае ў выніку рэакцыі кандэнсацыі, называецца гліказіднай сувяззю. Звычайна гэтая сувязь утвараецца паміж 1-м і 4-м вугляроднымі атамамі суседніх монацукрыдных адзінак (1,4-гліказідная сувязь).