Дыэлектрычная пранікальнасць

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Дыэлектры́чная праніка́льнасць — фізічная велічыня, якая характарызуе дыэлектрычныя ўласцівасці асяроддзя, здольнасць дыэлектрычнага асяроддзя падаўляць электрычнае поле.

Паказвае, у колькі разоў напружанасць электрычнага поля ўнутры аднароднага дыэлектрыка менш за напружанасць электрычнага поля ў вакууме. Дыэлектрычная пранікальнасць вакуума роўная 1. Дыэлектрычная пранікальнасць любога іншага асяроддзя перавышае 1.

Велічыня дыэлектрычнай пранікальнасці залежыць ад тыпу рэчыва, знешніх умоў (тэмпература, ціск і інш.). У пераменным электрычным полі дыэлектрычная пранікальнасць залежыць таксама ад яго частаты.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць

Диэлектрическая проницаемость (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі