Дыяна (прынцэса Уэльская)
Дыяна, прынцэса Уэльйская (анг. Diana, Princess of Wales), народжаная лэдзі Дыяна Спенсер[2] (анг. Lady Diana Spencer, 1 ліпеня 1961, Сандрынгем, Норфалк - 31 жніўня 1997, Парыж) — з 1981 па 1996 першая жонка прынца Уэльскага Чарльза, спадчынніка брытанскага прастола. Шырока вядомая як прынцэса Дыяна, лэдзі Дыяна або лэдзі Дзі. Па дадзеных апытання, праведзенага ў 2002 годзе вяшчальнай кампаніяй Бі-бі-сі, Дыяна заняла трэцяе месца ў спісе ста найвялікшых брытанцаў у гісторыі.
Дыяна, прынцэса Уэльская Diana, Princess of Wales | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
29 ліпеня 1961 года — 31 жніўня 1997 года | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | абаронца навакольнага асяроддзя, філантроп, гуманіст, свецкая львіца, арыстакратка | ||
Веравызнанне | Царква Англіі | ||
Нараджэнне | 1 ліпеня 1961 Сандрынгем, Норфалк | ||
Смерць | 31 жніўня 1997 (36 гадоў) Парыж, Францыя бальніца Сальпетрыер | ||
Пахаванне | на тэрыторыі сямейнага памесця Спенсераў — Элтарп | ||
Дынастыя | Spencer family[d] | ||
Бацька | Джон Спенсер, віконт Элтарп (пасля 8-ы граф Спенсер) | ||
Маці | Фрэнсіс Шанд Кайд | ||
Муж | прынц Уэльскі Чарльз | ||
Дзеці | прынц Уільям прынц Гары (Генры) | ||
Сайт | royal.uk/diana-princess-… | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Манаграма | ![]() | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Дзяцінства Дыяна правяла ў Сандрынгеме, там жа атрымала пачатковую хатнюю адукацыю. Яе настаўніцай стала гувернантка Гертруда Ален, якая вучыла яшчэ маці Дыяны.
Сваю адукацыю Дыяна працягнула ў Сілфілдзе, у прыватнай школе каля Кінгс-ліны, потым у падрыхтоўчай школе Рыдлсуорт-Хол.
У дванаццаць гадоў яе прынялі ў прывілеяваную школу для дзяўчынак у Уэст-Хіл, у Севеноукс, графства Кент.
«Лэдзі Дыянай» яна стала ў 1975 годзе, калі яе бацька прыняў наследны тытул графа. У гэты перыяд сям'я пераязджае ў старажытны радавы замак Олторп-Хаўс у Нартгемптаншыры.
Узімку 1977 гады, перад тым як з'ехаць на навучанне ў Швейцарыю, шаснаццацігадовая лэдзі Дыяна ўпершыню сустракае прынца Чарльза, калі той прыязджае ў Олторп на паляванне.
Апынуўшыся ў Швейцарыі, Дзіяна хутка засумавала па хаце і вярнулася ў Англію раней тэрміну. Разам з трыма сяброўкамі яна зняла кватэру ў цэнтры Лондана і пачала працаваць памочніцай выхавальніка ў дзіцячым садзе «Маладая Англія» у Піміліко.
Сямейнае жыццёПравіць
Дачка графа Спенсера, прадстаўніка галіны таго ж сямейства Спенсер-Чэрчыляў, што і Джон Чэрчыль, герцаг Мальбара, і Уінстан Чэрчыль. Нягледзячы на фармальна «некаралеўскае» паходжанне, у Дыяне цякла каралеўская кроў. Яе продкі па бацькавай лініі былі носьбітамі каралеўскай крыві праз незаконнароджаных сыноў караля Карла II Англійскага і незаконнароджанай дачкі караля Якава IІ. Графы Спенсер здаўна пражывалі ў самым цэнтры Лондана, у Спенсер-хаузе.
Дыяна пазнаёмілася з прынцам падчас дабрачыннага мерапрыемства, выйшла замуж за яго 29 ліпеня 1981 года; да вяселля была прыкавана вялікая ўвага публікі і СМІ. У 1982 і 1984 нарадзіліся сыны Дыяны і Чарльза, прынцы Уільям і Гары (Генры) Уэльскі, якія з'яўляюцца наступнымі ў чарзе ў спадчыну брытанскай кароны пасля свайго бацькі. Да сярэдзіны 1990-х гадоў адносіны паміж мужам і жонкай сапсаваліся, у прыватнасці, з-за працяглых адносін Чарльза з Камілай Паркер Боўлз (якая, пасля гібелі Дыяны, стала яго другой жонкай). Сама Дыяна некаторы час была ў блізкіх адносінах са сваім інструктарам па верхавой яздзе Джэймсам Х'юітам, у чым прызналася ў 1995 годзе ў тэлеінтэрв'ю (годам раней Чарльз зрабіў аналагічнае прызнанне аб сувязі з Камілай). Шлюб распаўся ў 1992 годзе, пасля чаго муж і жонка жылі асобна, і завяршыўся разводам ў 1996 годзе па ініцыятыве каралевы Елізаветы II.
Незадоўга да гібелі, у чэрвені 1997 года, Дыяна пачала сустракацца з кінапрадзюсерам Додзі аль-Фаедам, сынам егіпецкага мільярдэра Махамеда аль-Файеда, аднак акрамя прэсы гэты факт не пацвердзіў ні адзін з яе сяброў, таксама гэта адмаўляецца ў кнізе маршалка Лэдзі Дыяны - Пола Барэла, які быў блізкім сябрам прынцэсы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Lundy D. R. Lady Diana Frances Spencer // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыяна (прынцэса Уэльская)