Дыяна Уладзіміраўна Тропнікава
Дыяна Тропнікава (нар. 28 чэрвеня 1986, Ленінград, РСФСР) — беларуская футбалістка, нападніца клуба «Зорка-БДУ» і трэнер па навукова-метадычнай рабоце мінскага «Дынама». Выкладае ў БДУФК.
Нарадзілася |
28 чэрвеня 1986[1] (38 гадоў) |
||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||
Пазіцыя | нападаючы | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
Біяграфія
правіцьУ сем гадоў сям’я пераехала з Пецярбурга ў Гомель.
Прафесійна футболам занялася ў 16 гадоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. У 2004 годзе выступала за мінскую «Нямігу»[2], усю астатнюю кар’еру з 2005 года[3] правяла ў «Зорцы-БДУ»[4].
У жніўні 2019 года атрымала трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[5].
Дасягненні
правіць- 8-разовы сярэбраны і 3-разовы бронзавы прызёр Чэмпіянату Беларусі.
- 3-разовы ўладальнік Кубка Беларусі і 4-разовы ўладальнік Суперкубка Беларусі.
- Рэкардсмен «Зоркі-БДУ» па колькасці матчаў у чэмпіянатах краіны — 195, найлепшы бамбардзір каманды — 147 галоў.
Зноскі
- ↑ а б Soccerdonna — 2010.
- ↑ Михаленя А. Вперед и с песней! // Все о футболе. — 2004. — 1 июля (№ 21 (267)). — С. 10.
- ↑ Женский футбол. Познакомимся. Диана Тропникова: голы и шампанское Архівавана 26 мая 2023.
- ↑ Дыяна Тропнікава: мне камфортней працаваць у мужчынскім калектыве! Архівавана 25 мая 2021.
- ↑ Омельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории «В»