Дыярэза
Дыярэ́за (стар.-грэч.: ἡ διαίρεσις — раздзеленасць) — у антычным вершаскладанні замена ў стапе доўгага склада дзвюма кароткімі. У сілаба-танічнай сістэме вершаскладання гэты тэрмін ужываецца для азначэння такой рытмічнай з'явы, калі дзеля захавання вершаванага памеру некалькі парушаецца граматычная форма слова, напрыклад, з'яўляецца лішні складовы галосны (замест зайграў — заіграў, пройгрыш — проігрыш), пачатковае у пасля галоснага не скарачаецца і інш.
ЛітаратураПравіць
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.