Дыяфант Александрыйскі
Дыяфа́нт Александры́йскі (стар.-грэч.: Διόφαντος ὁ Ἀλεξανδρεύς; мабыць, 3 ст.) — старажытнагрэчаскі матэматык. Аўтар трактата «Арыфметыка» (збераглося 6 кніг з 13) і працы пра т.зв. многавугольныя лікі (засталіся ўрыўкі). У «Арыфметыцы» даецца рашэнне задач, якія прыводзяць да т.зв. дыяфантавых ураўненняў. Увёў літарную сімволіку ў алгебру. Працы Дыяфанта сталі зыходным пунктам для даследаванняў П. Ферма, Л. Эйлера, К. Гауса і іншых.
Дыяфант Александрыйскі | |
---|---|
стар.-грэч.: Διόφαντος ὁ Ἀλεξανδρεύς | |
![]() | |
Дата нараджэння | не раней за 201 і не пазней за 215 ці 200[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 285 і не пазней за 299 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, пісьменнік |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў |
![]() |
ТворыПравіць
- Арифметика и книга о многоугольных числах. М., 1974. (Рускі пераклад.)
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Дыяфант Александрыйскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. С. 318.
- Ван-дер-Варден Б. Л. Пробуждающая наука: Пер. с гол. М., 1959.