Дыяфрагма (анатомія)
Дыяфрагма (лац.: diaphragma), таксама грудабрушная перапона — купалападобная сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной у млекакормячых жывёл і чалавека[1][2][3]. Уласцівая таксама кракадзілам[крыніца?].
Дыяфрагма | |
---|---|
![]() Дыхальная сістэма чалавека | |
![]() Праца дыяфрагмы | |
Лацінская назва | diaphragma |
Кровазабеспячэнне | перыкардадыяфрагмальная, мышачна-дыяфрагмальная, ніжнія дыяфрагмальныя артэрыі |
Вянозны адток | верхняя і ніжняя дыяфрагмальныя вены |
Інервацыя | дыяфрагмальны нерв і ніжнія міжрэберныя нервы |
Прэкурсор | папярочная перагародка |
Каталогі | MeSH? |
Дыяфрагма ўдзельнічае ў дыхальных рухах. Удых адбываецца падчас скарачэння дыяфрагмы, калі яе купал апускаецца, у выніку чаго аб’ём грудной клеткі павялічваецца. У выніку павялічваецца аб’ём лёгкіх, і ў іх праз дыхальныя шляхі засмоктваецца атмасфернае паветра. Падчас спакойнага дыхання выдых адбываецца пасіўна, дыяфрагма расслабляецца.[4]
Умоўна мяжу дыяфрагмы можна правесці па ніжнім краі рэбраў. Утворана сістэмай папярочнапаласатых цягліц, якія, відаць, з’яўляюцца вытворнымі сістэмы прамой цягліцы жывата[крыніца?].
Дыяфрагмай называюць таксама некаторыя мышцы ці групы мышцаў, што абмяжоўваюць якую-небудзь поласць. Дыяфрагма рота ўтворана сківічна-пад’язычнай мышцай, існуюць паняцці: дыяфрагма таза, мочапалавая дыяфрагма і інш.[5]
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- ↑ Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1
- ↑ Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. — Мн.: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9
- ↑ Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
СпасылкіПравіць
- Медыцынская энцыклапедыя
- www.eurolab.ua
- Вялікая Медыцынская Энцыклапедыя Архівавана 5 сакавіка 2016.