Дыяцэзія Хельсінкі

Дыяцэзія Хельсінкі (лац.: Dioecesis Helsinkiensis) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Хельсінкі, Фінляндыя. Дыяцэзія Хельсінкі падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу. Юрысдыкцыя дыяцэзіі Хельсінкі распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Фінляндыі. Кафедральным саборам дыяцэзіі Хельсінкі з'яўляецца царква Святога Генрыха.

Дыяцэзія Хельсінкі
Dioecesis Helsinkiensis
Герб
Галоўны горад Хельсінкі, Фінляндыя
Краіна  Фінляндыя
Дата заснавання 8 чэрвеня 1920
Кафедральны сабор Сабор Святога Генрыха
Мітраполія падначаленне Святому Прастолу
Парафій 7
Іерарх Ramón Goyarrola Belda[d]
Плошча дыяцэзіі 338.145 км²
Насельніцтва дыяцэзіі 5.236.611 чал.
Колькасць каталікоў 9.067
Доля каталікоў 0,2 %
Афіцыйны сайт catholic.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Сабор Святога Генрыха, Хельсінкі, Фінляндыя

З другой паловы XI стагоддзя тэрыторыя сучаснай Фінляндыі ўваходзіла ў дыяцэзію Упсалы, якая была ўтворана ў другой палове XI стагоддзі. У 1164 годзе дыяцэзія Упсалы была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі. У XII стагоддзі была створана дыяцэзія Аба, якая ўвайшла ў мітраполію Упсалы. У 1557 годзе гэтыя каталіцкія структуры ў сувязі з пратэстантызацыяй Фінляндыі былі скасаваны.

18 чэрвеня 1920 года Рымскі Папа Бенедыкт XV выпусціў булу Inter alias, якой заснаваў апостальскі вікарыят Фінляндыі, вылучыўшы яго з Магілёўскай архідыяцэзіі.

25 лютага 1955 года апостальскі вікарыят Фінляндыі быў ператвораны ў дыяцэзію Хельсінкі з прамым падначаленнем Святому Прастолу.

Ардынарыі дыяцэзіі правіць

Спіс прыходаў правіць

У наступных гарадах знаходзяцца каталіцкія прыходы:

Літаратура правіць

Спасылкі правіць