Дэбют (літаратурная прэмія)
Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча — літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца літаратарам-пачаткоўцам.
Надаецца ў тых жанрах, у якіх пісаў Максім Багдановіч: паэзія, проза і мастацкі пераклад. Твор мусіць быць напісаны па-беларуску, аўтар на момант вылучэння павінен мець не больш за 35 поўных гадоў [1].
Заснаваная ў снежні 2010 г. Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў з удзелам расійскага бізнесоўца беларускага паходжання Паўла Бераговіча[2].
Лаўрэаты
правіцьГод | Паэзія | Проза | Мастацкі пераклад |
---|---|---|---|
2011 | Віталь Рыжкоў | Наталка Харытанюк | Наста Лабада |
2012 | Антон Францішак Брыль | Віктар Марціновіч | часопіс ПрайдзіСвет |
2013 | Андрэй Адамовіч | Юлія Шарова | Ганна Янкута |
2014 | Уладзь Лянкевіч | Кацярына Ааро | Кацярына Маціеўская і Серж Мядзведзеў |
2015 | Таццяна Нядбай | Аляксей Палачанскі | - |
2016 | Святлана Рогач | Анатоль Івашчанка | - |
2017 | Міхал Бараноўскі | Андрусь Горват | Адэля Дубавец |
2018 | - | Зараслава Камінская | Ганна Комар, Юлія Цімафеева, Наталля Бінкевіч |
2019 | Галіна Сіўчанка | Дар’я Трайдэн | Паўліна Вітушчанка |
Крытыка
правіцьУ 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «Дэбют». На цырымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцыдэнту паэт Алесь Плотка, які ўвайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу, «каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментыраваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы»[3].
Павел Анціпаў распавёў, што ў 2012 годзе ён, як рускамоўны пісьменнік, не мог атрымаць прэмію:
«Справа ў тым, што, «Дэбют» уручаўся толькі беларускамоўным аўтарам, але гэта было не відавочна, нейкага напісанага палажэння ў прэміі на было[4] (руск.).
Зноскі
- ↑ Заснаваная літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча // Наша Ніва(недаступная спасылка)
- ↑ Найлепшымі дэбютнымі кнігамі — Марціновіч, Брыль і пераклад По // Наша Ніва
- ↑ Настасся Салановіч. Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў . БелаПАН (24 сакавіка 2016). Праверана 8 сакавіка 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ «Х… вы ей дадите». Адзін з кіраўнікоў ПЭН-Цэнтра апублікаваў мемуары пра кулуары ПЭНаўскіх літпрэмій // nashaniva.by 15 лістапада 2019