Дэвід Джонатан Грос

Дэвід Джонатан Грос (англ.: David Jonathan Gross; нар. 19 лютага 1941, горад Вашынгтон) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2004) «за адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў» (сумесна з Ф. Вільчэкам і Д. Політцэрам).

Дэвід Грос
англ.: David Jonathan Gross
Дата нараджэння 19 лютага 1941(1941-02-19)[1][2][…] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Bertram Myron Gross[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык
Навуковая сфера фізіка, тэорыя струн
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джэфры Чу[d][4]
Вядомыя вучні Фрэнк Вільчэк
Эдвард Вітэн
Вядомы як адкрыў асімптатычную свабоду, даследчык Гетэратычнай струны
Член у
Узнагароды Медаль Дзірака (1988)
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (2004)
Стыпендыя Макартура (1987)
Сайт kitp.ucsb.edu/gross
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Грос вучыўся ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме (Ізраіль), дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра. У 1966 г. абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі па спецыяльнасці фізіка (кандыдата навук) у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Да 1997 г. быў малодшым навуковым супрацоўнікам у Гарвардскім універсітэце і прафесарам у Прынстанскім універсітэце. У 1987 г. атрымаў грант фонду Мак-Артура і ў 1988 г. медаль імя Дзірака. У цяперашні час займае прафесуру імя Фрэдэрыка Глюка па тэарэтычнай фізіцы ў Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Каўлі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары.

У 1973 г. сумесна са сваім першым аспірантам — Фрэнкам Вільчэкам — выявіў асімптатычную свабоду, згодна з якой моцнае ўзаемадзеянне паміж кваркамі слабее з памяншэннем адлегласці паміж імі. У выпадку вельмі блізкага размяшчэння кваркаў яны паводзяць сябе як свабодныя часціцы. Гэтая тэорыя (таксама незалежна адкрытая Дэвідам Політцэрам) з’явілася важным крокам на шляху развіцця квантавай хромадынамікі. Акрамя таго, Грос сумесна з Джэфры Харві, Эмілем Мартынекам і Раянам Ромам развіў гетэратычную тэорыю струн.

У 2000 годзе Грос атрымаў прэмію Харві (Хайфа) па фізіцы, а ў 2004 годзе — Нобелеўскую прэмію.

Зноскі

  1. David Gross // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1052439292 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  5. а б NNDB — 2002.