Дэвід Джуіт
Дэвід Джуіт (англ.: David C. Jewitt, нар. 1958) — амерыканскі астраном, прафесар Інстытута астраноміі Гавайскага ўніверсітэта.
Дэвід Джуіт | |
---|---|
англ.: David C. Jewitt | |
Дата нараджэння | 1958[1][2] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Сонечная сістэма, каметы |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | адкрывальнік першага аб'екта Пояса Койпера (сумесна з Джэйн Лу) |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1958 годзе ў Англіі. У 1979 скончыў Лонданскі ўніверсітэт. У 1980 г. атрымаў навуковую ступень магістра прыродазнаўчых навук у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, а ў 1983 годзе там жа — ступень доктара філасофіі ў галіне астраноміі. У сферу яго інтарэсаў ўваходзяць вывучэнне транснептунавага рэгіёну Сонечнай сістэмы, гісторыя фарміравання Сонечнай сістэмы і фізічныя ўласцівасці камет. Разам з Джэйн Лу выявіў першы аб'ект пояса Койпера ў жніўні 1992 года. За гэта адкрыццё быў узнагароджаны ў 2012 годзе прэстыжнымі прэміямі Шаа і Каўлі.
Зноскі
- ↑ David C. Jewitt // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ D. Jewitt // MAK
Спасылкі
правіць- Curriculum vitae (англ.)
- Video interview (англ.)
- David Jewitt website (англ.)