Дэвід Роджэр Марплз
Дэвід Роджэр Марплз (англ.: David Roger Marples; нар. 1952) — канадскі гісторык, палітычны аналітык, прафесар кафедры гісторыі і антычнасці Альберцкага ўніверсітэта . Займаецца даследаваньнямі гісторыі і палітыкі Беларусі, Расіі і Украіны[4].
Дэвід Роджэр Марплз | |
---|---|
David R. Marples | |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1952[1] (72 гады) |
Грамадзянства | Канада |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя Расіі, гісторыя Украіны, гісторыя Беларусі, гісторыя[2], палітыка[2], nuclear accident[d][2], social history[d][3] і палітычная гісторыя[d][3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды | Кубак Альберцкага ўніверсітэта |
Сайт | davidrmarples.wordpress.com |
Біяграфія
правіцьУ 1975 годзе Дэвід Марплз атрымаў ступень бакалаўра мастацваў Лонданскага ўніверсітэта, у 1980 — магістра мастацтваў Альберцкага ўніверсітэта , у 1985 — доктара філасофіі Шэфілдскага ўніверсітэта. Тэма доктарскай дысертацыі — «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Заходняй Украіне ў 1944—1951 гадах»[5]
Працаваў палітычным аналітыкам Украінскай службы Радыё «Свабода» ў Мюнхене (Германія). З 1991 года працуе ў Альберцкім ўніверсітэце . Быў дырэктарам праграмы Стасюка па сучаснай Украіне ў Канадскім інстытуце ўкраінскіх даследаванняў Альберцкага ўніверсітэта (2004—2014), прэзідэнтам Паўночнаамерыканскай асацыяцыі беларускіх даследаванняў (2010—2014)[6].
Навуковая дзейнасць
правіцьАдзін з самых аўтарытэтных заходніх даследчыкаў[7] па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, рэжыму Лукашэнкі і сучаснай Украіне. Апісваў такія падзеі ўсходнееўрапейскай гісторыі XX стагоддзя, як рэвалюцыя 1917 года ў Расіі, галадаморы ва Украіне, сталінізм, распад СССР.
Публікаваўся па беларускай, расійскай і ўкраінскай тэматыцы ў «Edmonton Journal », «Kyiv Post », «The Moscow Times », «Eurasia Daily Monitor », «openDemocracy »[8] і іншых. Аўтар больш як дзясятка манаграфій. Сярод яго кніг пра Беларусь: «Беларусь: ад савецкай улады да атамнай катастрофы» (па-англійску: Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe, 1996), «Беларусь: нацыя без нацыі» (па-англійску: Belarus: A Denationalized Nation, 1999), «Феномен Лукашэнкі: выбары, прапаганда і асновы дзяржаўнай улады ў Беларусі» (па-англійску: The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus, 2007), «Нашая слаўная мінуўшчына: Лукашэнкаўская Беларусь і Вялікая Айчынная вайна» (па-англійску: Our Glorious Past: Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War, 2014).
Узнагароды і прэміі
правіць- Прэмія Дж. Гордына Каплана Альберцкага ўніверсітэта «за выбітныя поспехі ў даследаваннях» (2003)
- Універсітэцкі кубак (2008) — найвышэйшая ўзнагарода Альберцкага ўніверсітэта
Сям’я
правіцьДэвід Марплз жанаты з Аяй Фудзіварай, дырэктаркай японскага цэнтру прынца Такамада ў Альберцкім ўніверсітэце . Мае чатырох дзяцей: сыноў Карлтана і Кілана ад ранейшага шлюбу, дачок Акіка і Келу.
Бібліяграфія
правіць- Ukraine’s Euromaidan: Analyses of a Civil Revolution in Ukraine. Co-edited with Frederick V. Mills. Stuttgart Germany: ibidem Verlag and Columbia University Press, 2015. 285 pp.
- Our Glorious Past': Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War (Ibidem-Verlag, Hannover, Germany, 2014)
- Holodomor: Causes of the Famine of 1932—1933 in Ukraine (Heritage Press, 2011)
- Russia in the Twentieth Century: the Quest for Stability (Harlow, UK: Pearson-Longman, 2011), 410 pp.
- Heroes and Villains: Creating National History in Contemporary Ukraine (Budapest and New York: Central European University Press, 2007 cloth, 2008 paperback.
- The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus (Trondheim, Norway: Trondheim Studies on East European Cultures and Societies, No. 21, 2007).
- Prospects for Democracy in Belarus (Washington, DC: GMFUS-Heinrich Boll, 2006) [Co-edited with Joerg Forbrig and Pavol Demes]. Second revised edition published later in the same year.
- The Collapse of the Soviet Union, 1985—1991 (Harlow, Essex: Pearson Education-Longman, 2004)
- Motherland: Russia in the 20th Century (London: Longman, 2002)
- Lenin’s Revolution: Russia 1917—1921 (London: Wesley, Addison, and Longman, 2000)
- Belarus: A Denationalized Nation (Amsterdam: Harwood Academic Publishers, 1999)
- Nuclear Energy and Security in the Former Soviet Union (Boulder, CO: Westview Press, 1997) [co-edited with Marilyn J. Young]
- Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe (Basingstoke, UK: Macmillan Press; New York, N.Y.: St. Martin’s Press; and Edmonton, AB: The University of Alberta Press, 1996).
- Stalinism in Ukraine in the 1940s (London: The Macmillan Press, 1992)
- Ukraine Under Perestroika: Ecology, Economics, and the Workers' Revolt (London: The Macmillan Press, 1991)
- The Social Impact of the Chernobyl Disaster (London: The Macmillan Press, 1988)
- Chernobyl & Nuclear Power in the USSR (London: The Macmillan Press, 1987).
Зноскі
правіць- ↑ а б в г Library of Congress Authorities — Library of Congress.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ David Marples, BA, MA, PhD (англ.)(недаступная спасылка). People Collection. University of Alberta. Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2020. Праверана 25 жніўня 2017.
- ↑ Colectivization of agriculture in Western Ukraine 1944—1951 (англ.). British Library EThOS. Праверана 25 жніўня 2017.
- ↑ North American association for Belarusian studies (NAABS) (англ.). Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies. Праверана 25 жніўня 2017.
- ↑ Дынько, Аляксандра. «Лукашэнка — не дыктатар» . Людзі. Радыё «Свабода» (18 красавіка 2017). Праверана 25 жніўня 2017.
- ↑ Articles by David Marples (англ.)(недаступная спасылка). openDemocracy. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2018. Праверана 25 жніўня 2017.