Дэвід Сперджэл

Дэвід Сперджэл (англ

Дэвід Сперджэл (англ.: David Nathaniel Spergel; нар. 25 сакавіка 1961, Рочэстэр, Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік. Працы ў асноўным прысвечаны астрафізіцы. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, а таксама Амерыканскага філасофскага таварыства (2022).

Дэвід Сперджэл
Дата нараджэння 25 сакавіка 1961(1961-03-25) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Martin S. Spergel[d][1]
Род дзейнасці астраном, фізік
Навуковая сфера тэарэтычная астрафізіка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік William H. Press[d][3]
Член у
Узнагароды
Сайт astro.princeton.edu/~dns

У 1982 атрымаў ступень бакалаўра ў Прынстанскім універсітэце, у 1985 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі ў Гарвардскім універсітэце. З 1987 года працуе ў Прынстанскім універсітэце. Вядучы тэарэтык у праекце касмічнага апарата WMAP, прызначанага для вывучэння рэліктавага выпраменьвання, які ўтварыўся ў выніку Вялікага выбуху.

Таксама займаецца тэорыяй цёмнай матэрыі і ўдзельнічае ў распрацоўцы апаратуры для пошуку экзапланет.

Узнагароды правіць

  • 1994 — Прэмія Хелены Уорнер
  • 2001 — Стыпендыя Мак-Артура
  • 2010 — Прэмія Шаа
  • 2015 — Прэмія Дэні Хайнемана ў галіне астрафізікі (сумесна з Маркам Каміянкоўскім)
  • 2015 — Прэмія Грубера
  • 2018 — Прэмія па фундаментальнай фізіцы

Зноскі

  1. https://www.york.cuny.edu/news/legendary-york-college-physics-professor-dies Праверана 15 верасня 2022.
  2. а б (unspecified title) Праверана 15 снежня 2022.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.