Дэвід Джон Ховард Томпсан (англ.: David John Howard Thompson, 25 снежня 1961, Лондан, Вялікабрытанія[4]  — 23 кастрычніка 2010[5][6], Сант-Філіп, Барбадас) — прэм'ер-міністр Барбадаса (2008—2010).

Дэвід Джон Ховард Томпсан
David John Howard Thompson
Сцяг7-ы прэм'ер-міністр Барбадаса
16 студзеня 2008 — 23 кастрычніка 2010
Папярэднік Оўэн Артур
Пераемнік Фрэйндэль Сцюарт
Нараджэнне 25 снежня 1961(1961-12-25)[1]
Смерць 23 кастрычніка 2010(2010-10-23)[2][1] (48 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Mara Thompson[d]
Дзеці трое дзяцей - Міша, Оя, Аса-Мары
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, юрыст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1984 г. скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Вест-Індыі (англ.: University of the West Indies). Адразу пасля атрымання вышэйшай адукацыі становіцца старшынёй маладзёжнай арганізацыі Дэмакратычнай лейбарысцкай партыі Барбадаса. З 1986 г. працуе ў апараце тагачаснага прэм’ер-міністра краіны Эрала Бэрау.

Член парламента з 1987, у 19911993 гг. — міністр развіцця супольнасцей і культуры, у 19931994 гг. — міністр фінансаў ва ўрадзе Эрскіна Сэндзіфарда, пасля паражэння партыі на выбарах у 1994 г. стаў лідарам партыі, займаў гэту пасаду да верасня 2001.

У студзені 2006 г. ізноў стаў лідарам партыі замест Клайда Маскала і ў студзені 2008 г. атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах, змяніўшы лідара лейбарысцкай партыі Оўэна Артура на пасадзе прэм’ер-міністра, а таксама стаўшы міністрам фінансаў.

Сканаў 23 кастрычніка 2010 года з-за анкалагічнага захворвання. У яго засталіся ўдава і тры дачкі.

Зноскі

Спасылкі правіць