Дэвід Хантэр Х’юбел
Дэвід Хантэр Х’юбел (англ.: David Hunter Hubel, нар. 27 лютага 1926, г. Уінсар, Канада) — амерыканскі ўрач-нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1981 годзе «за адкрыцці, якія датычацца прынцыпаў перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах», якую ён падзяліў разам з Роджэрам Сперы і Т. Н. Візелам.
Дэвід Хантэр Х'юбел | |
---|---|
англ.: David Hunter Hubel | |
Дата нараджэння | 27 лютага 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 2013[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, нейрабіёлаг, выкладчык універсітэта, неўролаг |
Навуковая сфера | нейрафізіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1978) Dickson Prize in Medicine[d] (1980) Rosenstiel Award[d] (1971) Charles F. Prentice Medal[d] (1993) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (24 чэрвеня 1982) прэмія Ральфа Джэрарда[d] (1993) honorary doctorate of the Autonomous University of Madrid[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьХ’юбел нарадзіўся ў Віндзары, Антарыё, у сям’і амерыканцаў у 1926 годзе. Яго дзед па бацькавай лініі эмігрыраваў, будучым дзіцем, у ЗША, з баварскага горада Нёрдлінген. У 1929 годзе яго сям’я пераехала ў Манрэаль, дзе ён правёў гады свайго станаўлення.
Скончыў універсітэт Макгіла (1947, г.Манрэаль) і медыцынскую школу пры ім (1951). З 1951 года ў ЗША. З 1958 года ва ўніверсітэце Дж. Хопкінса, з 1959 года ў Гарвардскай медыцынскай школе г.Бостан (з 1967 прафесар).
Навуковыя працы па нейрафізіялогіі зроку. Адкрыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, што ўспрымаюць вонкавыя сігналы.
Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Узнагароды
правіцьПублікацыі
правіць- Hubel, D. H. & T. N. Wiesel, Receptive Fields Of Single Neurones In The Cat’s Striate Cortex, Journal of Physiology, (1959) 148, 574—591.
- Hubel, D. H. & T. N. Wiesel. Receptive Fields, Binocular Interaction And Functional Architecture In The Cat’s Visual Cortex, Journal of Physiology, (1962), 160, pp. 106-154, With 2 plates and 20 text-figures.
Зноскі
- ↑ а б David Hunter Hubel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б David Hunter Hubel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Hubel_David
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
Спасылкі
правіць- Аўтабіяграфія Дэвіда Х’юбела на Нобелеўкім сайце Архівавана 2 снежня 2001. (англ.)