Дэйвід Крокет, больш вядомы як Дэві Крокет (англ.: Davy Crockett; 17 жніўня 17866 сакавіка 1836) — амерыканскі вандроўнік, афіцэр і палітык, які стаў персанажам фальклору ЗША.

Дэві Крокет
англ.: Davy Crockett
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1833 — 4 сакавіка 1835
Пераемнік Adam Huntsman[d]
member of the Tennessee House of Representatives[d]
1823 — 1825
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1827 — 4 сакавіка 1831
Папярэднік Adam Rankin Alexander[d]
Пераемнік William Fitzgerald[d]
Нараджэнне 17 жніўня 1786(1786-08-17)[1][2][…]
Смерць 6 сакавіка 1836(1836-03-06)[1][3][…] (49 гадоў)
Месца пахавання
Бацька John Crockett[d]
Жонка Elizabeth Patton Crockett[d]
Дзеці John Wesley Crockett[d]
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Званне палкоўнік
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся на франціры, у штаце Тэнесі. Быў разведчыкам у час Крыкскай вайны 1813—1814 гадоў, неўзабаве набыў рэпутацыю выдатнага паляўнічага і шырокую вядомасць. У 1821—1823 гадах — член палаты прадстаўнікоў штата Тэнесі. У 1825 годзе беспаспяхова балатаваўся ў Кангрэс як прыхільнік Эндру Джэксана. З 4 сакавіка 1827 па 3 сакавіка 1831 гадоў прадстаўляў штат Тэнесі ў ніжняй палаце Кангрэса ўжо як супернік прэзідэнцкага Закона аб перасяленні індзейцаў. У выніку прайграў на выбарах 1830 і 1834 гадоў, аднак быў ізноў абраны ў 1833 годзе. Прайграўшы чарговыя выбары, адправіўся ў Тэхас. Загінуў у 49 гадоў, абараняючы крэпасць Алама падчас вайны за незалежнасць Тэхаса.

Па адным з паданняў, Дэві Крокет мог з сарака метраў патрапіць з мушкета ў лязо сякеры так, што куля падзялялася на дзве паловы. Вядучыя праграмы «Разбуральнікі легенд» прыйшлі да высновы, што гэта магчыма.

Крокет быў знакамітасцю пры жыцці (яго называлі «Каралём Дзікага франціра»), а пасля смерці пра яго пісалі кнігі і песні, здымалі фільмы і тэлесерыялы.

Зноскі

  1. а б Davy Crockett // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Davy Crockett // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. David Crockett // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. а б 1911 Encyclopædia Britannica/Crockett, David // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.