Дэйтэрый
Дэйтэрый (сімвал 2H альбо D; ад грэчаскага Δευτερον і лацінскага Deuterium) — стабільны ізатоп вадароду з атамнай масай, роўнай двум (А = 2,01363). У прыродзе сустракаецца ў прапорцыі 0,0147% (прыблізна адзін атам дэйтэрыю на 7000 атамаў звычайнага вадароду).
Дэйтэрый | |
---|---|
![]() | |
Назва, сімвал | Дэйтэрый, 2H |
Альтэрнатыўныя назвы | цяжкі вадарод, D |
Нейтронаў | 1 |
Уласцівасці нукліду | |
Атамная маса | 2,0141017778(4)[1] а. а. м. |
Дэфект масы | 13 135,7216(3)[1] кэВ |
Ізатопная распаўсюджанасць | 0,0115(70) %[2] |
Перыяд паўраспаду | стабільны[2] |
Спін і цотнасць ядра | 1+[2] |
Табліца нуклідаў | |
![]() |
Ядро дэйтэрыю складаецца з аднаго пратона і аднаго нейтрона, тым часам як звычайны атам вадароду мае толькі адзін пратон. Такім чынам, ён мае ў два разы большую масу чым протый (так часам называюць звычайны ізатоп вадароду, каб падкрэсліць адрозненне ад дэйтэрыю і трыцію), і з гэтай прычыны іх хімічныя ўласцівасці досыць моцна адрозніваюцца. Хаця дэйтэрый не з'яўляецца асобным хімічным элементам яго часам абазначаюць літарай D (замест 2H).
У прыродзе дэйтэрый сустракаецца як газ D2 (2H2).
Дэйтэрый быў упершыню выяўлены ў 1931 годзе Гаральдам Клейтанам Юрый, хімікам з Калумбійскага ўніверсітэта. Юры атрымаў Нобелеўскую прэмію ў хіміі за сваю працу ў 1934 годзе.
Дэйтэрый разам з трыціем з'яўляецца вельмі карысным для рэакцыі ядзернага сінтэзу, з-за вялікага выхаду энергіі пры рэакцыі D-T:
- МеВ
Дэйтэрый можа замяшчаць звычайны вадарод у малекулах вады і фарміраваць цяжкую ваду (D2O). Менавіта цяжкая вада з'яўляецца найлепшым замядляльнікам нейтронаў. Для вытворчасці 1 м³ цяжкай вады D2O неабходна каля 40000 м³ H2O.
Наяўнасць дэйтэрыю ў зорках з'яўляецца моцным аргументам у падтрымку тэорыі Вялікага выбуху (а не іншых тэорый узнікнення Сусвету). Тэрмаядзерныя рэакцыі ўнутры зорак знішчаюць дэйтэрый. І фізікам пакуль невядома натуральная рэакцыя або працэс, апрача самога Вялікага выбуху, які б у выніку ствараў дэйтэрый.
Дэйтэрый шырока ўжываецца ў тэхніцы і медыцыне. Канада з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам дэйтэрыю на планеце, каб забяспечваць функцыянаванне свайго рэактара CANDU.
Зноскі
- ↑ а б Audi G., Wapstra A. H., Thibault C. The AME2003 atomic mass evaluation (II). Tables, graphs, and references(англ.) // Nuclear Physics A. — 2003. — Т. 729. — С. 337—676. — DOI:10.1016/j.nuclphysa.2003.11.003 —
- ↑ а б в Audi G., Bersillon O., Blachot J., Wapstra A. H. The NUBASE evaluation of nuclear and decay properties // Nuclear Physics A. — 2003. — Т. 729. — С. 3—128. — DOI:10.1016/j.nuclphysa.2003.11.001 —