Дэкалог, адзін
«Дэкало́г, адзі́н» (польск.: Dekalog, jeden) — першая частка дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Прэм’ера фільма на польскім тэлебачанні адбылася 10 снежня 1989 года[3].
Дэкалог, адзін![]() | |
---|---|
польск.: Dekalog, jeden | |
Жанр | драма |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | Рышард Чуткоўскі |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | TELEWIZJA POLSKA S.A.[d] |
Працягласць | 53 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1989 |
Наступны фільм | Дэкалог, два |
IMDb | ID 0094982 |
Фільм «Дэкалог, адзін» адпавядае першай з Дзесяці запаведзяў: «Не май іншых багоў, апроч Мяне»[4]. Асноўнай тэмай першай часткі тэлецыкла з’яўляецца абраза святасці Бога праз ідалапаклонства, якое прадстаўлена ў фільме праз абагаўленне навукі[5]. У сцэнарыі гэта тэма раскрываецца самым непасрэдным чынам: падымаецца пытанне існавання Бога ўвогуле, а таксама праблема стварэння сучасным чалавекам фальшывых багоў. Аўтары фільма, наўмысна пазбягаючы традыцыйнай біблейскай інтэрпрэтацыі запаведзі, ролю такога бажка аддаюць камп’ютару. «Дэкалог, адзін» расказвае гісторыю вучонага, трагедыя якога вынікае з таго, што ён цалкам давярае магчымасцям сучаснай навукі, увасобленым у камп’ютары[3].
Сюжэт
правіцьПершая запаведзь паводле каталіцкай традыцыі: «Не май іншых багоў, апроч Мяне»[4]. |
Зіма. Кшыштаф (Хенрык Бараноўскі), выкладчык ва ўніверсітэце, жыве са сваім сямігадовым сынам Паўлам (Войцех Клата?!). Цэнтральнае месца ў іх доме займае камп’ютар, які выкарыстоўваецца для правядзення навуковых эксперыментаў і для запісу штодзённых назіранняў. Кшыштаф — рацыяналіст і атэіст.
Пасля школы Павел адпраўляецца на абед да Ірэны (Мая Камароўска ), сястры яго бацькі. Цёця, глыбока веруючая жанчына, паказвае хлопчыку свае фотаздымкі з папам рымскім з паездкі ў Ватыкан. Хлопчык здзіўлены, што Ірэна і Кшыштаф, не гледзячы на тое, што яны брат і сястра, настолькі розныя і прытрымліваюцца такіх розных поглядаў. Ірэна просіць дазволу ў Кшыштафа, каб запісаць Паўла на заняткі па рэлігіі. Кшыштаф не супраць.
Бацька паказвае сыну новыя камп’ютарныя функцыі. Машына можа адказваць на самыя простыя пытанні на розных мовах і выконваць матэматычныя вылічэнні. З вялікай дакладнасцю і пры тым з вялікім запасам Кшыштаф вылічвае трываласць лёду на замерзлым возеры, дзе яго ўлюбёны сын збіраецца апрабаваць свае новыя канькі. Згодна з дадзенымі камп’ютара — гэта бяспечна. І ўсё ж, ноччу незадоўга да Божага нараджэння, бацька сам выходзіць на лёд, каб яшчэ раз праверыць трываласць лёду. Пераканаўшыся, ён дарыць сыну канькі.
На наступны дзень да Кшыштафа прыходзіць пані Езерска (Ева Канія ), маці Марэка, сябра Паўла. Моцна ўсхваляваная, яна пытаецца ў Кшыштафа, ці ведае той, дзе знаходзяцца хлопцы. Кшыштаф супакойвае яе, сцвярджаючы, што ў гэты час яны мусяць быць на англійскай мове. Аднак, аказваецца, што настаўніца (Марыя Гладкоўска ) захварэла і адпусціла іх з урока. Пані Езерска паведамляе Кшыштафу, што лёд на рацэ трэснуў.
Бацька шукае Паўла ў Ірэны і ў двары, але беспаспяхова. У рэшце рэшт, ён кіруецца да возера. Ад Яцэка, сябра яго сына, Кшыштаф даведваецца, што Павел катаўся на каньках, калі лёд трэснуў, і хлопчык праваліўся.
У роспачы Кшыштаф ідзе ў касцёл. Ён падыходзіць да алтара і разбурае яго. Адна са свечак падае на бок, але не згасае. З яе пачынае сцякаць воск. Кроплі падаюць на вочы Багародзіцы, якая выяўлена на іконе. Ікона плача.
Акцёрскі склад
правіць
Хенрык Бараноўскі | – Кшыштаф |
Войцех Клата?! | – Павел, сын Кшыштафа |
Мая Камароўска | – Ірэна, сястра Кшыштафа |
Артур Барчыш | – чалавек, што сядзіць над лёдам |
Ева Канія | – Ева Езерска, маці Марэка, сябра Паўла |
Марыя Гладкоўска | – Аня, настаўніца англійскай мовы |
Аляксандра Кісялеўска | – маці Яцэка |
Агнешка Брустман | – шахматыстка |
Мацей Барнінскі | – бацька Яцэка |
Магдалена Альшэўска | – журналістка, што размаўляе з дырэктарам школы |
Вытворчасць
правіцьСцэнарый
правіцьУ кнізе-інтэрв’ю з Мікалаем Яздонем Кшыштаф Пясевіч успамінае, што ля вытокаў першай часткі «Дэкалога» стаялі дзве гісторыі. Адна з іх узята з жыцця самаго сцэнарыста: аднойчы ён набыў сыну канькі, той пайшоў катацца на возера і доўга не вяртаўся, і бацька пачаў хвалявацца, што лёд мог трэснуць. Гэтую гісторыю Пясевіч дапоўніў элементамі біяграфіі свайго сябра, прафесара фізікі, які выхоўваў сына, як будучага генія[6]. У інтэрв’ю часопісу «L’Express » Кеслёўскі расказаў, што аднойчы ў дзяцінстве сам праваліўся пад лёд. І гэты ўспамін таксама адлюстраваўся ў сцэнарыі «Дэкалога, адзін»[7].
Падбор акцёраў
правіцьГісторыя пра вучонага-атэіста была вельмі блізкай Кеслёўскаму, які задаваўся пытаннямі пра існаванне Бога і значэнне веры, таму напачатку рэжысёр сам хацеў зняцца ў ролі бацькі. Аднак гэтая ідэя не атрымала падтрымкі ў здымачнай групы[6].
Складана было знайсці выканаўцу ролі маленькага хлопчыка. Сярод удзельнікаў кастынгу быў нават маленькі сын Кшыштафа Пясевіча, але ў яго не аказалася акцёрскага таленту. На ролю Паўла выбралі іншага акцёра, але калі 30% матэрыялу было ўжо адзнята, Кеслёўскі рашыў, што памыліўся. Неўзабаве роля была перададзена іншаму акцёру, Войцеху Клата?!. Крытыкі сыходзяцца на думцы, што ўва могім дзякуючы яго ігры першая частка «Дэкалога» набыла міжнародны поспех[6].
Саўндтрэк
правіцьМузыка, што гучыць у фільме «Дэкалог, адзін» увайшла ў склад першага альбома Збігнева Прайснера — «Дэкалог» (1991), у якім прадстаўлена музыка са ўсяго тэлецыкла. Пазней музыка з фільма «Дэкалог, адзін» з’яўлялася ў канцэртных альбомах Прайснера «Музыка Прайснера» (1995) і «Чатыры колеры Лодзі» (2014).
Выхад і прызнанне
правіцьВыхад на экраны
правіцьПрэм’ера фільма адбылася 16 мая 1989 года на Канскім кінафестывалі[8]. Пазней фільм дэманстраваўся на Венецыянскім кінафестывалі 5 верасня 1989 года[8] і на Кінафестывалі ў Чыкага 18 кастрычніка 1989 года[9]. Прэм’ера фільма на польскім тэлебачанні адбылася 10 снежня 1989 года[3][8].
Крытыка
правіць«Дэкалог, адзін», як асобны эпізод вялікага цыкла фільмаў, выклікаў ажыўленую рэакцыю крытыкаў. Фільм Кеслёўскага і Пясевіча шырока трактаваўся як крытыка фальшывага бога ў форме камп’ютара, або больш агульна ў форме навукі, логікі і ведаў[10][11][12][13]. Марэк Хальтаф , аднак, выказаў думку, што фільм не замыкаецца на простым сутыкненні «рацыянальнай навукі» і «іррацыянальнай рэлігіі» і не з’яўляецца просталінейнай ілюстрацыяй тэзіса, што Бог карае за ідалапаклонніцтва[14]. Паводле Лізы Дзі Барталамеа, адной з тэм фільма з’яўляецца бітва за душу Паўла. Яна адзначае: «Ён зачараваны магутнасцю тэхналогій, спакусай эпістэмалогіі, а не містыфікацыі <...> і ў выніку павінен хутчэй згубіць сваё жыццё, чым страціць сваю душу»[15].
Аглядальнікі таксама звярнулі ўвагу на аператарскія рашэнні ў фільме. Марэк Хальтаф адзначыў, што выкарыстанне сіняга і зялёнага колераў аператарам Веславам Здортам «робіць фільм адным з найважнейшых у стылістычным плане эпізодаў серыяла»[16].
Разглядаючы ўвесь цыкл фільмаў, амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт назваў першы фільм самай сумнай часткай цыкла[11].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ а б в Dekalog (польск.). Інтэрнэт-база польскага кіно. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2024. Праверана 10 лютага 2025.
- ↑ а б Агульны катэхізіс . Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2024. Праверана 10 лютага 2025.
- ↑ Joseph G. Kickasola. «The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image» 2004, с. 164.
- ↑ а б в Bartosz Staszczyszyn. "Dekalog I", reż. Krzysztof Kieślowski (польск.). Сайт «Culture.pl». Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2023. Праверана 10 лютага 2025.
- ↑ Gilles Médioni, Dominique Simonnet. Krzysztof Kieslowski: "J'arrête. J'en ai assez du cinéma, je n'en peux plus" (фр.). Сайт часопіса «L’Express » (1 верасня 1994). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2024. Праверана 10 лютага 2025.
- ↑ а б в Dekalog, jeden (TV Episode 1989) — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 10 лютага 2025.
- ↑ Chicago International Film Festival (англ.). Сайт «Chicago Reader» (12 кастрычніка 1989). Праверана 10 лютага 2025.
- ↑ Kim jest Bóg, czyli pierwszy odcinek "Dekalogu" Krzysztofa Kieślowskiego (польск.). Сайт «PolskieRadio24.pl» (10 снежня 2020). Праверана 10 лютага 2025.
- ↑ а б Roger Ebert. The Decalogue (англ.). Сайт Роджэра Эберта (2 красавіка 2000). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2024. Праверана 10 лютага 2025.
- ↑ Scott Tobias. The Decalogue (англ.). Сайт газеты «The A.V. Club» (29 сакавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2024. Праверана 10 лютага 2025.
- ↑ Lisa Schwarzbaum. The Decalogue (англ.). Сайт часопіса «Entertainment Weekly» (4 жніўня 2000). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2024. Праверана 10 лютага 2025.
- ↑ Marek Haltof. «The Cinema of Krzysztof Kieślowski: Variations on Destiny and Chance» 2004, p. 82.
- ↑ Lisa Di Bartolomeo. «No Other Gods: Blue and Green in Kieślowski's Decalog I» 2000, p. 54.
- ↑ Marek Haltof. «The Cinema of Krzysztof Kieślowski: Variations on Destiny and Chance» 2004, p. 83.
Літаратура
правіцьКнігі
правіць- Moshe Gold. Decalogue One: Witnessing a Responsible Ethics of Response from a Jewish Perspective // Of Elephants and Toothaches: Ethics, Politics, and Religion in Krzysztof Kieslowski’s ‘Decalogue’ / Edited by Eva Badowska, Francesca Parmeggiani. — New York: Fordham University Press, 2016. — P. 51—79. — 244 p. — ISBN 978-0-8232-6710-1.
- Marek Haltof . The Cinema of Krzysztof Kieślowski: Variations on Destiny and Chance. — Wallflower Press, 2004. — xiv, 191 p. — (Directors' Cuts). — ISBN 1-903364-91-4.
- Joseph G. Kickasola. The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. — ISBN 978-0-826-41559-2.
- Marek Lis . Biblia w „Dekalogu” Krzysztofa Kieślowskiego i milczenie teologów // Biblia kodem kulturowym Europy / Red. Stefan Szymik. — Lublin: Katolicki Uniwersytet Lubelski, KUL, 2013. — P. 239–247. — 300 p. — ISBN 978-83-7702-625-0.
- Tadeusz Lubelski . Historia kina polskiego 1895-2014. — Kraków: Universitas, 2015. — 800 p. — ISBN 978-83-242-2707-5.
- Krzysztof Piesiewicz, Mikołaj Jazdon . Kieślowski. Od „Bez końca” do końca. — Warszawa: Wielka Litera, 2021. — 320 p. — ISBN 978-83-8032-528-9.
Артыкулы
правіць- Joseph Cunneen. „Being Alive is a Gift”: Krzysztof Kieslowski’s The Decalogue(англ.) // Spiritus: A Journal of Christian Spirituality. — 2001. — Vol. 1. — № 1. — P. 79—85. — ISSN 1535-3117. — DOI:10.1353/scs.2001.0006
- Lisa Di Bartolomeo. No Other Gods: Blue and Green in Kieślowski's Decalog I(англ.) // Studies in Slavic Cultures. — February 2000. — P. 47—59. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2020.
- Marek Lis . 25 lat po premierze „Dekalog” Kieślowskiego wciąż aktualny (польск.). Сайт часопіса «Niedziela » (11 студзеня 2015). Праверана 16 чэрвеня 2021.
- Lisa Schwarzbaum. The Decalogue (англ.). Сайт часопіса «Entertainment Weekly» (4 жніўня 2000). Праверана 16 чэрвеня 2021.
- Michael Da Silva. Dekalog, jeden – Senses of Cinema (англ.). Сайт часопіса «Senses of Cinema » (1 верасня 2013). Праверана 16 чэрвеня 2021.
- Scott Tobias. The Decalogue (англ.). Сайт газеты «The A.V. Club» (29 сакавіка 2002). Праверана 16 чэрвеня 2021.
Спасылкі
правіць- Дэкалог, адзін; Дэкалог, два на сайце «AlloCiné» (фр.) (на 16.06.2021)
- Дэкалог, адзін на сайце «Česko-Slovenská filmová databáze» (чэшск.) (на 16.06.2021)
- Дэкалог, адзін на сайце «FilmAffinity» (англ.) (на 16.06.2021)
- Дэкалог, адзін на сайце «filmportal.de» (ням.)
- Дэкалог, адзін на сайце «FilmWeb.pl» (польск.) (на 16.06.2021)
- Дэкалог, адзін на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 16.06.2021)