Дэку
Андэрсан Луіс ды Соза[1] (парт.: Anderson Luís de Souza; 27 жніўня 1977, Сан-Бернарду), больш вядомы як Дэку (парт.: Deco — прафесійны футбаліст, выступаў за зборную Партугаліі (атрымаў партугальскае грамадзянства ў 2002 годзе). Гуляў на пазіцыі атакавалага паўабаронцы і лічыўся адным з лепшых футбалістаў гэтага амплуа ў свеце, Дэку двойчы звалі лепшым паўабаронцам Лігі чэмпіёнаў (у 2004 і 2006 гадах).
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Андэрсан Луіс ды Соза | |||||||||||||||||||||
Мянушкі | Чараўнік, Супердэку | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 жніўня 1977 (45 гадоў) Сан-Бернарду, штат Сан-Паўлу, Бразілія |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | скончыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Прыбыццё ў ЕўропуПравіць
Дэку прыбыў у Партугалію ў 1997 г. ва ўзросце 19 гадоў з бразільскага «Карынтыянса», каб выступаць за лісабонскую «Бенфіку» разам з іншым бразільскім футбалістам Каджу. Нягледзячы на вырабленае Дэку на трэніроўцы добрае ўражанне кіраўніцтва «Бенфікі» вырашыла аддаць бразільца ў арэнду клубу другой партугальскай лігі «Алверка», дзе ён адыграў адзін сезон. Дэку паказаў сябе добра і быў блізкі да падаўжэння кантракту з «Бенфікай» ужо як гулец асноўнага складу, аднак лісабонскі клуб і агент гульца не дашлі да дамовы, паколькі трэнер Грэм Сунесс не бачыў у футбалісце даляглядаў. Пасля гэтага ў сезоне 1998/1999 Дэку быў прададзены ў «Салгейрушу» з горада Порту, за які згуляў да снежня 12 матчаў і забіў 2 гала. Яго гульня прыцягнула ўвагу кіраўніцтва клуба «Порту», і ў зімовае трансфернае акно быў аформлены пераход Дэку ў «Порту».
«Барселона»Правіць
17 чэрвеня 2004 Дэку на партугальскім радыё заявіў, што ён верагодней усяго пяройдзе ў «Чэлсі» (які толькі што ўзначаліў Маўрынью) адразу пасля Еўра 2004. Па яго словам паміж клубамі ўжо была дасягнута дамова, і толькі некаторыя фармальнасці адлучалі яго ад пераезду ў Англію.
Аднак ужо 26 чэрвеня 2004 партугальская газета парт.: O Jogo распаўсюдзіла навіну аб магчымым пераходзе футбаліста ў «Барселону», таксама не пераставала цікавіцца гульцом мюнхенская «Баварыя». У выніку «Барсе» атрымалася падаць партугальскаму боку суму ў 15 млн еўра, а таксама правы на ўзыходзячую зорку партугальскага футбола Рыкарду Куарэжму. 6 ліпеня 2004 Дэку стаў гульцом сіне-гранатавых.
Шмат хто лічыў, што ў «Барселоне» Дэку будзе знаходзіцца ў цені бразільскай зоркі Раналдынья, хоць ён і гуляе на пазіцыі больш у цэнтры поля, чым у нападзе (дзякуючы сваім здольнасцям у адборы мяча), аднак футбаліст працягваў дэманстраваць добрую гульню. У снежні 2004 ён быў другім у спісе «Залатога мяча», саступіўшы Андрэю Шаўчэнку і апярэдзіўшы на 6 галасоў Раналдзіньё.
У складзе «Барселоны» Дэку папоўніў сваю скарбонку медаляў двума чэмпіёнскімі тытуламі ў Іспаніі, а таксама другім кубкам Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2005/06.
У сезоне 2006/07 Дэку ўсталяваў рэкорд Лігі чэмпіёнаў з 3-мя званнямі лепшага гульца матчу («Vodafone Man of the Match»). Таксама не гледзячы на пройгрыш «Барселоны» у фінале клубнага чэмпіянату свету «Інтэрнасьяналу» Дэку быў прызнаны найлепшым гульцом турніру.
ДасягненніПравіць
- Пераможца Лігі Чэмпіёнаў: 2003/04, 2005/06
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2002/03
- Чэмпіён Іспаніі: 2004/05, 2005/06
- Чэмпіён Партугаліі: 1998/99, 2002/03, 2003/04
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2005/06, 2006/07
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 1999/00, 2000/01, 2002/03
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 1998/99, 2000/01, 2002/03
- Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2004 (2-ое месца) і чэмпіянату свету 2006, згуляў больш 30 гульняў за зборную.
- Срэбны мяч (другое месца як найлепшы гулец Еўропы): 2003/04
- Самы каштоўны гулец Лігі чэмпіёнаў: 2003/04
- Лепшы паўабаронца Лігі чэмпіёнаў: 2003/04, 2005/06
- Залаты мяч Клубнага чэмпіянату свету: 2006
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
СпасылкіПравіць
- Статыстыка на сайце FootballDabase.com (англ.)
- Профіль на сайце ФК «Барселона» Архівавана 15 сакавіка 2007. (англ.)
- Статыстыка выступаў у чэмпіянаце Іспаніі (ісп.)