Дэлійскі султанат
Дэлійскі султанат (перс.: سلطنت دهلی, хіндзі: दिल्ली सल्तनत, бенг.: দিল্লীর সুলতান) — першая буйная мусульманская дзяржава на тэрыторыі сучаснай Індыі, якая існавала ў паўночнай частцы краіны ў 1206—1526 і 1539—1555, заснаваная цюркамі. У гэты перыяд упершыню сталіцай дзяржавы стаў Дэлі. Таксама ўпершыню ў гісторыі мільёны індусаў апынуліся пад уладай монатэістаў. Афіцыйнай мовай Дэлійскага султаната была фарсі.
Гістарычная дзяржава | |||
Дэлійскі султанат | |||
---|---|---|---|
دلی سلطنت | |||
|
|||
|
|||
|
|||
Сталіца | Дэлі | ||
Мова(ы) | персідская і хіндустані | ||
Афіцыйная мова | персідская і хіндустані | ||
Рэлігія | Суніты, Ханафіцкі мазхаб | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Гісторыя | |||
• 1206 | Заснаванне | ||
• 1527 | Распад і заваяванне маголамі | ||
• 1539 | Аднаўленне | ||
• 1555 | Распад і заваяванне маголамі | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэлійскі султанат на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЛя вытокаў султаната стаялі Гурыды — выхадцы з афганскай вобласці Гор. У канцы XII стагоддзя Мухамад Гуры, які зрабіў сваёй сталіцай Лахор, падвяргаў паўночны захад Індыі рэгулярным набегам. Яго палкаводзец Кутб-уд-Дзін Айбек, які авалодаў Індыяй пасля перамог пры Тараоры (1192) і Чанадавары (1194), пасля смерці свайго заступніка аддзяліўся ад Лахора і абвясціў сябе дэлійскім султанам.
Першыя султаны, быўшы цюркамі, культурна і палітычна імкнуліся да іранамоўнага свету, аднак трэці султан Ілтутміш замацаваў за сабой стратэгічныя пункты Паўночнаіндыйскай раўніны і канчаткова абгрунтаваўся ў Дэлі. Пасля 30 гадоў міжусобіц, якія рушылі ўслед за яго смерцю ў 1236 г., на прастол узышоў Гіяс уд-Дзін Балбан, якому прыйшлося абараняць султанат ад ваяўнічых раджпутаў і нашэсця манголаў.
На зыходзе XIII стагоддзя Дэлійскі султанат дасягнуў вяршыні сваёй магутнасці. Султан Ала уд-Дзін Хальджы скарыў Гуджарат (каля 1297) і Раджастхан (1301-12) і абараніў свае ўладанні ад нашэсця чагатаяў з Маверанахра. Распачатае ім і яго спадчыннікамі прасоўванне на поўдзень стварыла перадумовы для распаду дзяржавы. Пры султане Мухамадзе Туглаку, які перанёс сталіцу з Дэлі на Дэкан, армія мусульман зайшла на поўдзень далей, чым калі б там ні было, — аж да Мадурая, дзе імі быў заснаваны Мадурайскі султанат.
Туглак паспрабаваў вырашыць праблему кіравання разнастайнымі абласцямі шляхам будаўніцтва другой сталіцы дзяржавы на поўдні, у Даўлатабадзе. Гэта прадпрыемства правалілася, і ўжо ў 1347 годзе дэканская арыстакратыя перастала прызнаваць уладу дэлійскага манарха. З земляў, якія аддзяліліся ад Дэлі, утварыўся Бахманідскі султанат. Апошнім ударам па дзяржаве Туглакідаў стала спусташэнне Дэлі Тамерланам у 1398-99 гг. Пасля гэтага султанат заставаўся ўсяго толькі рэгіянальнай палітычнай сілай.
Апошні ўздым султаната назіраўся пасля прыходу ў 1451 годзе да ўлады ў Дэлі афганскай дынастыі Ладзі. У гэтыя гады ў Паўночную Індыю лінулі хвалі перасяленцаў з паўночнага захаду. У 1526 годзе султанат паў пад ударам чарговага прышэльца з паўночнага захаду — Бабура, які заснаваў імперыю Вялікіх Маголаў. Пасля яго смерці Шэр-шах Суры на кароткі час аднавіў султанат са сталіцай у Дэлі і распачаў спробу яго рэфармавання, аднак спадчыннікі Шэр-шаха нічога не змаглі супрацьпаставіць націску Вялікіх Маголаў.
У 14 стагоддзі султанат падтрымліваў гандлёвыя кантакты з Усходняй Еўропай. На тэрыторыі Расіі і Украіны вядомыя знаходкі некалькіх дзясяткаў залатых і некалькіх медных манет, адчаканеных у Дэлі (галоўным чынам знаходкі ў Крыме, Паволжы і на Паўночным Каўказе)[1].
Мамлюкскія дынастыі (Му'ізі)
правіцьДынастыя Гулямаў
правіцьДынастыя Шамсія
правіць- 1211—1236 гг. Шамс ад-дзін Ілтутміш
- 1236—1236 гг. Рукн ад-дзін Фіруз-шах I
- 1236—1240 гг. Джалалат ад-дзін Разийа-Бегум
- 1240—1242 гг. Муіз ад-дзін Бахрам-шах
- 1242—1246 гг. Ала ад-дзін Масуд-шах
- 1246—1266 гг. Насір ад-дзін Махмуд-шах I (у 1227—1229 малік Бенгаліі)
Дынастыя Балбана
правіць- 1266—1287 гг. Гіяс ад-дзін Балбан (у 1259—1260 малік Бенгаліі)
- 1287—1289 гг. Муіз ад-дзін Кай-Кубад
- 1289—1290 гг. Шамс ад-дзін Каюмарс
Дынастыя Халджы
правіць- 1292—1296 гг. Джалал ад-дзін Фіруз-шах II
- 1296—1296 гг. Рукн ад-дзін Ібрахім-шах I
- 1296—1316 гг. Ала ад-дзін Мухамад-шах I
- 1316—1316 гг. Шихаб ад-дзін Умар-шах
- 1316—1320 гг. Кутб ад-дзін Мубарак-шах I
- 1320—1320 гг. Насір ад-дзін Хусрау-шах (узурпатар)
Дынастыя Туглакідаў
правіць- 1320—1325 гг. Гіяс ад-дзін Туглак-шах I
- 1325—1351 гг. Гіяс ад-дзін Мухамад-шах II
- 1351—1351 гг. Гіяс ад-дзін Махмуд-шах II (кіраваў меней месяца)
- 1351—1388 гг. Фіруз-шах III
- 1388—1389 гг. Гіяс ад-дзін Туглак-шах II
- 1389—1390 гг. Абу Бакр-шах
- 1390—1393 гг. Насір ад-дзін Мухамад-шах III
- 1393—1393 гг. Ала ад-дзін Сікандар-шах I
- 1393—1395 гг. Насір ад-дзін Махмуд-шах III (II)
- 1395—1399 гг. Нусрат-шах
- 1399—1413 гг. Насір ад-дзін Махмуд-шах III (II) (паўторна)
Дынастыя Ладзі
правіць- 1413—1414 гг. Даўлат-хан
Дынастыя Саідаў (Сеідаў)
правіць- 1414—1421 гг. Саід Хізр-хан
- 1421—1434 гг. Муіз ад-дзін Мубарак-шах II
- 1434—1445 гг. Мухамад-шах IV
- 1445—1451 гг. Ала ад-дзін Алам-шах (пам.1478)
Дынастыя Ладзі
правіць- 1451—1489 гг. Бахлул-хан
- 1489—1517 гг. Сікандар-шах II
- 1517—1526 гг. Ібрахім-шах II
Дынастыя Сурыдаў
правіцьЗноскі
- ↑ Пачкалов А. В. Связи Золотой Орды с Индией и Китаем в свете монетных находок // Евразия. Этнокультурное взаимодействие и исторические судьбы. М., 2004. С. 204—206.
Літаратура
правіць- Алаев Л. Б. Средневековая Индия. — СПб.: Алетейя, 2003. — 304 с. — («Востоковедение: учебные пособия и материалы»). — ISBN 5-89329-590-0.
- Босворт К. Э. Мусульманские династии. Справочник по хронологии и генеалогии. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1971. — С. 243—250.
- Гумилев Л. Н. Делийский султанат в XIII в.
- Пачкалов А. В. Связи Золотой Орды с Индией и Китаем в свете монетных находок // Евразия. Этнокультурное взаимодействие и исторические судьбы. М., 2004. С. 204—206.
- Dynastic Chart The Imperial Gazetteer of India, v. 2, p. 368.