Дэмакратычна-рэспубліканская партыя ЗША
Дэмакратычна-рэспубліканская партыя (англ.: Democratic-Republican Party) — палітычная партыя ЗША, якая існавала з 1792 па 1825 гг. Партыя была заснавана каля 1792 года Томасам Джэферсанам і Джэймсам Мэдысанам у процівагу Федэралісцкай партыі Аляксандра Гамільтана. Дэмакратычна-рэспубліканская партыя стала паступова дамінуючай палітычнай сілай у Злучаных Штатах. У 1820-х гадах пасля роспуску Федэралісцкай партыі партыйная дысцыпліна страціла сваю актуальнасць і рэспубліканцы распаліся на некалькі фракцый, адна з якіх дала пачатак сучаснай Дэмакратычнай партыі, а іншая — Нацыянальнай рэспубліканскай партыі.
Дэмакратычна-рэспубліканская партыя | |
---|---|
англ.: Democratic-Republican Party | |
Лідар | Джэймс Мэдысан |
Заснавальнік | Томас Джэферсан |
Дата заснавання | 1792 |
Дата роспуску | 1825 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | рэспубліканізм, аграрызм, федэралізм, ізаляцыянізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утварэнне партыі
правіцьДжэймс Мэдысан паклаў пачатак партыі як Рэспубліканскай сярод кангрэсменаў у Філадэльфіі, якая была сталіцай ЗША ў той час. Пасля гэтага ён з Томасам Джэферсанам і іншымі актывістамі змаглі прыцягнуць у партыю лідараў штатаў і мясцовых лідараў, асабліва ў штаце Нью-Ёрк і ў паўднёвых штатах. Утвораная партыя праз свае газеты пачала актыўна крытыкаваць палітыкі Гамільтана, апелюючы да фермераў, выступаючы за строгае выкананне Канстытуцыі, нейтралітэт у адносінах да еўрапейскіх дзяржаў і больш паўнамоцныя ўрады штатаў, чым прапанавалі федэралісты.
Прадстаўніцтва партыі ў Кангрэсе
правіцьХоць у пачатку станаўлення партыйнай сістэмы было складана ацаніць прыналежнасць многіх кангрэсменаў да той ці іншай партыі, гісторыкі ўжываюць статыстычны аналіз для разбіўкі Кангрэса па партыях. Пасля 1796 года такая нявызначанасць памяншаецца.
Год выбараў | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Палата прадстаўнікоў | 1788 | 1790 | 1792 | 1794 | 1796 | 1798 | 1800 | 1802 | 1804 | 1806 |
Федэралісцкая партыя | 37 | 39 | 51 | 47 | 57 | 60 | 38 | 39 | 25 | 24 |
Дэмакратычна-рэспубліканская партыя | 28 | 30 | 54 | 59 | 49 | 46 | 65 | 103 | 116 | 118 |
% дэм. рэспубліканцаў | 43 % | 43 % | 51 % | 56 % | 46 % | 43 % | 63 % | 73 % | 82 % | 83 % |
Сенат | ||||||||||
Федэралісцкая партыя | 18 | 16 | 16 | 21 | 22 | 22 | 15 | 9 | 7 | 6 |
Дэмакратычна-рэспубліканская партыя | 8 | 13 | 14 | 11 | 10 | 10 | 17 | 25 | 17 | 28 |
% дэм. рэспубліканцаў | 31 % | 45 % | 47 % | 34 % | 31 % | 31 % | 53 % | 74 % | 71 % | 82 % |
- Крыніца: Kenneth C. Martis, The Historical Atlas of Political Parties in the United States Congress, 1789—1989 (1989).