Дэмакратыя
Дэмакратыя (грэч. δημοκρατία — «улада народа»), від палітычнага ладу дзяржавы або палітычнай сістэмы грамадства, пры якім заканадаўчыя і выканаўчыя функцыі ажыццяўляюцца як праз прамое народаўладдзе (прамая дэмакратыя), так і праз прадстаўнікоў, якія выбіраюцца народам ці якой-небудзь яго часткай (прадстаўнічая дэмакратыя). Галоўнай прыкметай дэмакратыі з’яўляецца забеспячэнне прапарцыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе як мага шырэйшых інтарэсаў насельніцтва, прысутных у краіне, а таксама дынамічная змена прадстаўнічай улады разам са зменай адпаведных інтарэсаў у часе. Паколькі ідэал народаўладдзя цяжкадасягальны і мае розныя тлумачэнні, прапаноўвалася мноства практычных мадэляў. Да XVIII стагоддзя найбольш вядомай мадэллю была прамая дэмакратыя, дзе грамадзяне ажыццяўляюць сваё права прыняцця палітычных рашэнняў непасрэдна, за кошт дасягнення кансэнсуса ці з дапамогай працэдураў падпарадкавання меншасці большасці. У прадстаўнічай дэмакратыі грамадзяне ажыццяўляюць тое ж права праз абраных імі дэпутатаў і іншых службовых асоб шляхам дэлегавання ім часткі ўласных правоў, пры гэтым абраныя кіраўнікі прымаюць рашэнні з улікам пераваг кіруемых і адказваюць перад імі за сваі дзеянні. Дэмакратыя можа існаваць ва ўнітарных дзяржавах (Францыя, Швецыя, Партугалія, Японія) і ў федэратыўных дзяржавах (Швейцарыя, ЗША, Германія, Канада, Бразілія, Індыя).
Дэмакратыя | |
---|---|
Код WordLift | data.thenextweb.com/tnw/… |
Аб’яднанне | спіс у кваліфікатарах[d] |
Процілегла | аўтакратыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАнтычнасць
правіцьТэрмін «дэмакратыя» ўпершыню з’явіўся ў старажытнагрэчаскай палітычнай і філасофскай думцы. Як правіла, першымі дэмакратыямі лічацца старажытнагрэчаскія гарады-дзяржавы ў Афінах, створаныя на чале з Клейстэнам ў 507 годзе да нашай эры. Клейстэна называюць «бацькам афінскай дэмакратыі»[1]. Афінскі філосаф Платон супрацьпастаўляў дэмакратыі сістэму «рэгулюючага кіравання», з альтэрнатыўнымі сістэмамі манархіі (кіраванне аднаго чалавека), алігархіі (кіраванне малага класа эліты) і тымакратыі (кіраванне класа ўласнікаў). Сёння класычная афінская дэмакратыя, на думку многіх, з’яўлялася прамой дэмакратыяй. Першапачаткова гэтая форма ўлады мела дзве адметныя асаблівасці: па-першае, выбар па жэрабі для звычайных грамадзян на пасады дзяржаўных устаноў і судоў і, па-другое, сход усіх грамадзян[2]. Усе грамадзяне мелі права выступаць і галасаваць на сходзе, дзе прымаліся законы горада-дзяржавы. Тым не менш, афінскімі грамадзянамі з’яўляліся толькі мужчыны, якія нарадзіліся ад афінскіх бацькоў і мелі ўзрост большы за 20 гадоў. Усе жанчыны, рабы, замежнікі і мужчыны ва ўзросце да 20 гадоў правы грамадзян не мелі. З прыкладна 200—400 тысяч жыхароў налічвалася толькі 30—60 тысяч грамадзян. Абраныя генералы часцяком мелі значны ўплыў на сходах. Гэтак, Перыкл быў дэ-факта шматгадовым палітычным лідарам Афін, падчас перыяду, калі яго абіралі на дзяржаўныя пасады агулам 15 гадоў запар.
Іншыя перыяды
правіцьЗ ускладненнем дзяржаўных задач, прамая дэмакратыя была практычна паўсюдна выцесненая манархічнымі формамі кіравання. У цяперашні час дэмакратычнае кіраванне звычайна носіць форму заходняй еўрапейскай прадстаўнічай дэмакратыі, якая атрымала назву «ліберальная дэмакратыя». Сярод яе тэарэтычных заснавальнікаў былі Жан-Жак Русо (1712—1778), Джон Лок (1632—1704) і Мантэск’ё (1689—1755). Развіццё сродкаў масавай камунікацыі, аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі, тэорыі штучнага інтэлекта з інжынерыяй ведаў, з улікам нарастальных складанасцей з рэалізацыяй прадстаўнічай дэмакратыі, адрадзіла цікавасць да яе прамых формаў.
Рускі філосаф Павел Іванавіч Наўгародцаў сцвярджаў, што «З цяжарам народаўладдзя можа зладзіцца толькі народ, здольны да самаабмежавання».
Прыкметы дэмакратычнай дзяржавы
правіцьСучаснае паняцце дэмакратыі ўключае наступныя грамадзянскія правы і свабоды:
- свабоду слова пры наяўнасці адказнасці за выкарыстанне дадзенага права;
- свабоду веравызнання і адпраўлення веры, рэлігійных культаў і абрадаў;
- аддзяленне рэлігіі ад дзяржавы і школы;
- свабоду выбара мовы міжасобасных зносін;
- незалежнасць друку і іншых сродкаў масавай інфармацыі (уключаючы тэлебачанне);
- дэпалітызацыю і дэпартызацыю войска, паліцыі, органаў дзяржаўнай бяспекі, пракуратуры і суда, радавога (непалітычнага) складу апарата органаў дзяржаўнай улады і кіравання;
- грамадзянскі, грамадскі і парламенцкі кантроль за войскам, паліцыяй, органамі дзяржбяспекі і іншымі сілавымі структурамі
- права грамадзяніна на вольнае атрыманне і распаўсюджванне поўнай, пэўнай і праўдзівай інфармацыі аб дзейнасці органаў улады і кіравання;
- свабоду творчасці і творчага самавыяўлення, і ў прыватнасці свабоду выразу меркаванняў;
- свабоду мірных збораў, шэсцяў, мітынгаў і дэманстрацый;
- свабоду саюзаў, арганізацый і палітычных партый, не забароненых законам;
- права грамадзян свабодна аб’ядноўвацца ў любыя не забароненыя законам грамадскія арганізацыі, групы, саюзы і палітычныя партыі;
- гарантыі асабістай недатыкальнасці грамадзян;
- права чалавека на жыццё, асабістую волю і бяспеку;
- права прыватнай уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і права на свабоду не забароненай законам эканамічнай дзейнасці;
- незалежнасць і бесстароннасць суда;
- права чалавека на сумленны і аб’ектыўны разгляд яго справы ў судзе пры забеспячэнні рэальнай спаборнасці бакоў абвінавачвання і абароны і строгім захаванні прэзумпцыі невінаватасці;
- строгае захаванне прынцыпу падзелу заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады;
- адказнасць службоўцаў выканаўчай улады перад прадстаўнічымі органамі
- абмежаванне ўмяшання дзяржавы ў дзейнасць эканамічных суб’ектаў, грамадзян, грамадскіх арганізацый, партый і рухаў, рэлігійных канфесій, органаў мясцовага самакіравання;
- моцнае мясцовае самакіраванне;
- развітае грамадзянскае грамадства;
- развітыя інстытуты парламентарызму, уключаючы парламенцкія расследаванні;
- усеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права пры забеспячэнні рэальнага раўнапраўя і спаборнасці кандыдатаў, палітычных партый і рухаў і іх праграм;
- дзяржаўныя гарантыі ўнутрапартыйнай і ўнутрапрафсаюзнай дэмакратыі, у прыватнасці гарантыі вольнага існавання ўнутрапартыйных фракцый і захавання вызначаных працэдур пры выбарах партыйных органаў — гэта не можа з’яўляцца ўнутранай справай ні адной партыі, прэтэндуючай на ўдзел у выбарах.
Сучасныя тэорыі дэмакратыі
правіць- Партысіпацыённая
- Плебісцытарная
- Плюралістычная
- Рынкавая
- Сацыялістычная (сацыял-дэмакратыя)
- Паліархія
- Інфармацыйная
Функцыі дэмакратыі
правіцьЭфектыўнае змаганне з завышанай грамадскімі лідарамі ацэнкай вынікаў сваёй дзейнасці. Аб’ектыўную адзнаку якасці грамадскага кіравання можна атрымаць толькі на выбарах ва ўмовах свабодных камунікацый. Мэтапакладанне — дэмакратыя прымушае палітычных лідараў улічваць патрэбы чалавека ў складзе глабальных мэт развіцця. Адсутнасць дэмакратыі можа прывесці да жахлівых рэпрэсій у імя прагрэсу, калі палітык ставіць прыватную эканамічную або ідэалагічную мэту вышэй жыццяў суайчыннікаў без іх волі. Заключэнне палітычных пагадненняў забяспечвае змену эліт прымальным спосабам, падчас ідэалагічнай барацьбы на выбарах. У аўтарытарных дзяржавах эліту змяняюць з выкарыстаннем грубай сілы, і гэтая працэдура суправаджаецца значнымі стратамі ў эканоміцы. Пры гэтым перыядычная ратацыя ўлады неабходная для прадухілення застою ў развіцці.
Дэмакратыя ў Беларусі
правіцьКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь абвяшчае жаданне народа Беларусі забяспечыць непарушныя ўстоі народаўладдзя і называе Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ R. Po-chia Hsia, Lynn Hunt, Thomas R. Martin, Barbara H. Rosenwein, and Bonnie G. Smith. The Making of the West, Peoples and Cultures, A Concise History. — Boston and New York: Bedford/St. Martin’s, 2007. — Vol. I: To 1740. — С. 44.
- ↑ Grinin L. E. Early State and Democraсy. socionauki.ru
Літаратура
правіць- Чарнаўскі, Д.С. Сінергетыка і інфармацыя (дынамічная тэорыя інфармацыі). — М.: Едиториал УРСС, 2004. — 288 с. — ISBN 5-354-00241-9.
Спасылкі
правіцьДэмакратыя на Вікісховішчы |