Дэметрый III Эўкер
Дэметрый III Эўкер (Філапатар) (пам. 88 да н.э.) — цар Сірыі (у 95—88 да н.э.) з роду Селеўкідаў. Сын Антыёха VIII Грыпа.
Дэметрый III Эўкер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Δημήτριος Γ' Εύκαιρος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Антыёх X Еўсеб Філапатар (95 — 88 да н.э.), Антыёх XI Філадэльф (95 да н.э.), Філіп I Філадэльф (95 — 88 да н.э.) |
||||||
Папярэднік | Селеўк VI Епіфан Нікатар | ||||||
Пераемнік | Філіп I Філадэльф | ||||||
Нараджэнне |
II стагоддзе да н.э. |
||||||
Смерць |
88 да н.э. |
||||||
Род | Дзяржава Селеўкідаў | ||||||
Бацька | Антыёх VIII Грып | ||||||
Маці | Трыфаена | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пры садзейнічанні егіпецкага цара Пталамея X каля 95 гады да н.э. Дэметрый вярнуў частку бацькаўскіх уладанняў Сірыі, двор яго знаходзіўся ў Дамаску, адкуль ён спрабаваў пашырыць свае тэрыторыі. Падчас паўстання ў Іўдзеі, паўстанцы заклікалі да сябе Дэметрыя на дапамогу. Ён з'явіўся да іх з 6000-м войскам, сабраў вакол сябе каля 20 000 іўдзеяў і разграміў хасманейскага цара Аляксандра I Яная. Разбіты цар схаваўся ў горах, але частка іўдзеяў перайшла на яго бок. З-за варожасці яўрэйскага насельніцтва Дэметрый вымушаны быў пакінуць Іўдзею. У выніку няўдалых дзеянняў Пталамеі страцілі ўладу над Ашкелонам , які да той пары захоўваў ім вернасці.
Спрабуючы зрынуць з трона свайго брата Філіпа I Філадэльфа ў 88 годзе да н.э., Дэметрый быў пераможаны арабамі і парфянамі і захоплены ў палон. Астатак жыцця правёў у Парфіі ў палоне ў цара Мітрыдата II.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дэметрый III Эўкер (англ.). — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.
- Рыжов К. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия