Дэніс Мітчысан

брытанскі бактэрыёлаг

Дэніс Энтані «Дэні» Мітчысан CMG(руск.) бел. (англ.: Denis Mitchison; 6 верасня 1919 — 2 ліпеня 2018) — брытанскі бактэрыёлаг[4][5].

Дэніс Мітчысан
Дата нараджэння 6 верасня 1919(1919-09-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 2018(2018-07-02) (98 гадоў)
Бацька Dick Mitchison, Baron Mitchison[d][2][3]
Маці Наомі Мітчысан[d][2][3]
Жонка Honora Carlin[d], Ruth Sylvia Gill[d] і Ruth Sylvia Gill[d]
Дзеці Graeme Mitchison[d]
Род дзейнасці мікрабіёлаг
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія

Сям’яПравіць

Мітчысан нарадзіўся ў 1919 годзе ў сям’і лейбарыста Дзіка Мітчынсана(англ.) бел. і яго жонкі, пісьменніцы Наомі (народжанай Мітчысан)(руск.) бел.. Яго дзядзькам быў біёлаг Д. Б. С. Холдэйн(руск.) бел., а дзедам - фізіёлаг Джон Скот Холдэйн(руск.) бел.. Яго малодшыя браты — заолагі Эўрыян Мітчысан(руск.) бел. і Мёрдак Митчысан(англ.) бел..

У 1954 годзе маці Дэніса Мітчысана напісала фэнтэзійную кнігу «Грэм і дракон», у якой галоўны герой — гэта яе ўнук, сын Дэніса Грэм Мітчысан.

АдукацыяПравіць

Ён закончыў Драган-скул(англ.) бел. ў Оксфардзе і Эбатшолм-скул(англ.) бел., а потым паступіў у Трыніці-каледж, дзе вывучаў прыродазнаўчыя навукі. Затым ён змяніў кірунак да медыцыны, выпусціўся з універсітэцкага каледжа ў 1943 годзе і атрымаў паслядыпломную падрыхтоўку ў паталогіі.

Кар’ераПравіць

Шпіталь БромптанПравіць

Яго першая праца ў паталогіі была ў шпіталі Бромптан падчас першых клінічных выпрабаванняў з рандамізаваным удзелам такіх рэжымаў лячэння лёгачнага туберкулёзу (ТБ), як ужыванне стрэптаміцыну(руск.) бел. або толькі выкарыстанне пасцельнага рэжыму(англ.) бел..

Савет медыцынскіх даследаванняўПравіць

Мітчысан захаваў пажыццёвую цікавасць у лячэнні туберкулёзу, прымаючы ўдзел у клінічных даследаваннях, арганізаваных  навукова-даследчым падраздзяленнем па туберкулёзу Савета медыцынскіх даследаванняў(англ.) бел. (MRC TRU), якое ўзначальваў Філіп Д'Арсі Харт(англ.) бел..

З улікам вырашальнага значэння лекавай устойлівасці мікабактэрый туберкулёзу ў лячэнні, ён быў прызначаны ў 1964 годзе дырэктарам новага падраздзялення па лекавай устойлівасці туберкулёзу Савету медыцынскіх даследаванняў (пазней назва змянілася на Падраздзяленне лабараторных даследаванняў туберкулёзу) у Каралеўскай медыцынскай школе паслядыпломнай адукацыі(руск.) бел.. Затым ён працаваў у цесным супрацоўніцтве з доктарам Хартам ў MRC TRU, а пазней з Уолесам Фоксам (англ.: Wallace Fox), дырэктарам Навукова-даследчай групы туберкулёзу і грудных захворванняў Савету медыцынскіх даследаванняў над распрацоўкай эфектыўнага лячэння туберкулёзу лёгкіх па цане дастаткова нізкай, каб быць даступнай у краінах, якія развіваюцца.

ДаследаванніПравіць

У рамках гэтай працы прымаў удзел у шэрагу клінічных выпрабаванняў у Вялікабрытаніі і ў вялікай колькасці ва Усходняй Афрыцы, Індыі, Ганконгу, Сінгапуры і Чэхаславакіі. Гэтая праца прайшла праз два этапы; на першым даследчыкі сутыкнуліся з праблемай лекава-ўстойлівых мікабактэрый туберкулёзу, якая была вырашана пры выкарыстанні схем, што ўключаюць 2, 3 ці 4 розных процітуберкулёзных прэпарата(руск.) бел.. На другім этапе, пачынаючы з публікацыі ў 1970 годзе, разабраліся з ўкарачэннем перыяду лячэння ад па меншай меры 12 месяцаў да 6 месяцаў пры выкарыстанні рыфампіцыну(руск.) бел. і піразінаміду ў так званых «кароткіх» схемах. Гэтыя схемы хіміятэрапіі з’яўляюцца асновай бягучай стандартнай тэрапіі(руск.) бел. за 2 месяцы 4 прэпаратамі (рыфампіцын, ізаніязід(руск.) бел., піразінамід і этамбутол), а затым 4 месяцы рыфампіцын і ізаніязід.

Ён заснаваў спецыялізаваныя ТБ-лабараторыі ў Кеніі, Угандзе, Танзаніі і Замбіі, а таксама цэнтральную лабараторыю ў Ганконгу.

ПублікацыіПравіць

Дэніс Мітчысан апублікаваў каля 250 прац, прысвечаных (1) фактарам, якія запавольваюць рост туберкулёзнай палачкі, што можа растлумачыць вялікую працягласць лячэння, у тым ліку першы даклад аб эфектах анаэробнай культуры; (2) з Джэн Дзікінсан (англ.: Jean Dickinson) пра постантыбіётыкавыя эфекты, каб патлумачыць поспехі перарывістай дазіроўкі лекавых сродкаў; (3) цікаўныя характарыстыкі атэнуіраваных(польск.) бел. паўднёва-індыйскіх(руск.) бел. штамаў туберкулёзу; (4) адказ на лячэнне, калі штамы былі першапачаткова устойлівыя да прэпаратаў, што дазваляе выявіць дзеянне асобных прэпаратаў.

Пасля выхаду на пенсіюПравіць

Пасля выхаду на пенсію ў 1985 годзе, Мітчысан спачатку працягваў працаваць у Каралеўскай медыцынскай школе паслядыпломнай адукацыі ў Хамерсміце(руск.) бел., а затым у Каледжы Святога Джорджа(англ.) бел.. З доктарам Амінай Джындані і калегамі ў ПАР, ён распрацаваў методыку вымярэння ранняй бактэрыцыднай актыўнасці прэпаратаў, якая ў цяперашні час з’яўляецца стандартнай практыкай у якасці першага кроку ў фазе II клінічнай распрацоўкі новых лекаў. Ён таксама ўвёў канцэпцыю 8-тыднёвага даследавання фазы II з доляй пацыентаў з інверсіяй макроты праз 8 тыдняў, якая цяпер выкарыстоўваецца ў якасці стандартнай ацэнкі ў многіх падобных даследаваннях. У апошні час ён разам з доктарам Джэрантам Дэйвісам (англ.: Geraint Davies і паўднёва-афрыканскім Медыцынскім саветам даследаванняў распрацаваў новы тып фазы II 8-тыднёвага даследавання з выкарыстаннем мадэліравання колькасці Mycobacterium tuberculosis у макроце падчас лячэння. Ён вёў працу над некалькімі новымі процітуберкулёзнымі прэпаратамі(руск.) бел. і ўдзельнічаў у клінічных выпрабаваннях прымянення высокіх доз рыфампіцыну.

Мітчысан памёр 2 ліпеня 2018 года ва ўзросце 98 гадоў[6].

Зноскі

  1. Lundy D. R. Hon. Denis Anthony Mitchison // The Peerage
  2. 2,0 2,1 Lundy D. R. The Peerage
  3. 3,0 3,1 Kindred Britain
  4. MITCHISON, Prof. Denis Anthony’, Who’s Who 2013, A & C Black, an imprint of Bloomsbury Publishing plc, 2013; online edn, Oxford University Press, Dec 2012 ; online edn, Nov 2012 accessed 15 May 2013
  5. Study: Drug Offers New Hope in Treating TB , Fox News Channel (December 9, 2004). Праверана 27 верасня 2011.
  6. In Memoriam: Prof Denis A Mitchison

СпасылкіПравіць

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дэніс Мітчысан